Грамадства11

На продаж выставілі маёмасць Гомельскага вінзавода

Частку маёмасці Гомельскага вінаробчага завода выставілі на аўкцыён праз цяжкае фінансавае становішча прадпрыемства.

На продаж выставілі адміністрацыйна-бытавы корпус у Рэчыцы, асфальтаваную пляцоўку перад ім, а таксама шэраг інжынернага абсталявання, у тым ліку ацяпляльны кацёл, цеплаабменнік, кандыцыянеры, цеплалічыльнікі і кабельную лінію. Разам з гэтым прадаюцца правы пастаяннага карыстання двума зямельнымі ўчасткамі агульнай плошчай каля 4,16 гектара. Пачатковы кошт лота складае 164 439 рублёў.

Паводле фінансавых паказчыкаў, у 2025 годзе выручка завода скарацілася больш чым утрая — з 17,5 да менш як 5,5 мільёна рублёў. Адначасова чыстыя страты павялічыліся з 2,4 да 2,7 мільёна рублёў. Праз запазычанасць па падатках і ўзносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на маёмасць прадпрыемства былі накладзеныя абмежаванні на рэгістрацыйныя дзеянні.

Гэта ўжо не першая спроба прадпрыемства прадаць свае актывы. Раней на аўкцыён ужо выстаўляліся іншыя аб'екты нерухомасці і вытворчае абсталяванне, аднак істотна палепшыць фінансавае становішча завода гэта не дапамагло.

Каментары1

  • Віно
    15.07.2026
    У 1998 прывозіў з Вулканэшты ўзоры віна, у лабараторыі адзначылі добрую якасьць. Хацелі праз давальчаскую сыравіну працаваць, але дырэктар адмовіў, бо яму былі не цікавыя вінаградныя віны, ён больш на яблыках зарабляў. Сяджу зь ім у кабінеце, размаўляем, а ён тэлефануе ў МУС, і скардзіцца на дзьве гаспадаркі, якія свае яблыкі адвезлі ў Полацак на іншы вінзавод, бо тыя далі свой транспарт, і на 70% даражэй набылі. А праз год лукашэнка прымусіў усіх, хто бырла робіць, вырабляць віно з вінаграду. Тутака ён ужо да мяне прыехаў, але не цікава было з такім працаваць. А потым з'явілася адмысловая камісія па выбары фірмаў, каму вусаты дазволіць займацца алкаголем. У дупу цалаваць чынавенства ды прыніжацца бацькі не навучылі.

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць