Мова44

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Абмеркаванне таго, якія мянушкі давалі каровам, склалася ў стракатую панараму беларускага вясковага жыцця. Чаго там толькі няма — ад звыклых з дзяцінства мянушак да нечаканых адсылак да герояў лацінаамерыканскіх серыялаў.

«Беларусы, раптам стала вельмі цікава: а якія імёны былі ў кароў у вашай вёсцы?» — з такім пытаннем звярнуўся Яўген да карыстальнікаў Threads.

Пост сабраў больш за 400 каментароў.

Напачатку дыскусіі згадалі пра «залаты стандарт» вясковых мянушак.

«Зорка. Усе каровы былі Зоркі», — напісала адна з жанчын.

Далей каментатары пачалі накідваць цэлыя спісы знаёмых з дзяцінства імёнаў:

«Рабіна, Белка, Галка, Красуля, Малюта, Зорка, Маліна, Тарпеда».

«Жучка, Пярэста, Маліна, Калгасніца».

«У нас была спачатку Пчолка, а потым Муха».

«Лысуха, Вішня, Рабка».

«Лялька, Чубеня, Пярэстка, Ластаўка, Мальва (Слонімскі раён)».

«Люта (нарадзілася ў лютым), Ночка, Зорка, Белка».

«Квятуха, Мальва».

«Бабуля мая называла карову Кветка».

«Ластаўка, Белка, Чараўніца».

Адна з карыстальніц падзялілася ўспамінамі не толькі пра імёны, але і пра сістэму іх прысваення на калгасных фермах:

«У бабулі толькі Зоркі былі. У суседа — Карціна. Суседская бабуля ў дзяцінстве казала, што на ферме імёны давалі каровам па алфавіце, у кожнай даяркі свая літара была».

Побач са звыклымі імёнамі сустракаліся і даволі экзатычныя для вёскі варыянты:

«Ганаруся, у свякрові была Сцюардэса».

«У маёй бабулі была Мацільда».

«Марцэля».

«Касманаўтка».

«Маніда! Так звалі бабуліну карову! Яна вельмі любіла чорны хлеб».

«Не наша, але ў вёсцы была кароўка Тайга».

Не абышлося і без гумарыстычных замалёвак пра кантраст паміж імем і рэальнасцю:

«Лялька! Вельмі добрая карова была, а ў суседкі карову звалі Прынцэса, была вельмі абасраная, але Прынцэса», — піша ўдзельніца абмеркавання.

Асобны пласт мянушак — гэта адлюстраванне эпохі папулярнасці лацінаамерыканскіх серыялаў у канцы 1980‑х — пачатку 1990-х:

«Патрымайце маё піва: Гавіёта!» — пахвалілася адна з жанчын.

«Графіня. Глядзелі нейкае кіно з бабуляй пра графаў».

«Роза (уплыў мексіканскіх серыялаў, дзякуй, што не Ізаура».

«Ракель і Рут. Тады ішоў серыял «Сакрэт трапіканкі». Імёны былі адтуль».

«У бабулі была карова Лаціфа (бабуля казала, што вочы былі, як у Лаціфы з «Клона»)».

Дасталася серыяльных імёнаў і бычкам:

«У суседзяў быў бык Луіс Альберта (па матывах серыяла)».

«Пасля прагляду замежнага серыяла нашага маленькага бычка назвалі Федэрыка. Адзін такі ў вёсцы быў».

Часам на выбар імя для быкоў уплывала і сусветная палітыка:

«Памятаю, што бычка ў суседзяў чамусьці звалі Мао Дзэдун».

Прычым народная гаворка часта адаптавала такія імёны пад свой лад:

«Мацэдун быў», — дадае іншая карыстальніца.

А вось у выпадку з коньмі ў вёсцы часта панаваў суровы прагматызм з прысмакам чорнага гумару:

«Каровак — Мілка, Зоя, Маруся… А вось кабыл і коней — Паштэт, Шынка, Каўбаса, Зельц (бо жарабят дзеці «ратавалі» плачам, каб не пайшлі на забой, а дарослыя называлі «невыкананымі» чаканнямі)… Будучых «цёлак» і «карміцелек» усе ласкава называлі».

Многія каментары прасякнутыя настальгіяй па маленстве і родных людзях:

«У бабулі жылі Буронка, Чарнушка і Зорка — адпаведна матуля, дачка і ўнучка па каровіным сямейным дрэве. Памятаю кожную карову. На жаль, фота не засталося, у маім дзяцінстве неяк не прынята было фатаграфаваць хатніх жывёл… Але памятаю кожную з іх».

«У маёй бабулі была Пралеска. Рудая карова з найпрыгажэйшымі сінімі вачыма. Прайшло з таго часу больш за 40 гадоў, а я яе памятаю, якая яна была».

Завяршаюць гэты гістарычны экскурс па хлявах і пашах невялікія бытавыя замалёўкі:

«У бабулі была карова Малінка, а ў цёткі Зорка, у другой цёткі была — Лыска. Вось малако Лыскі я не піла — і імя не падабалася, і выгляд каровы (такая рудая з белай мордай)».

«Анжэла… націск на першае А… гэта вёска Рабцаўшчына (Булынкі) Дзяржынскага раёна… 1979-1982… я з кузінам (гарадскія дзеці)… ездзілі бабулі дапамагаць… ПАСЬВІЦЬ КАРОВЫ… было вельмі прыкольна…».

Каментары4

  • шопінг
    24.07.2026
    Лыска, Малышка, Зорка
  • Карэнны гарадскi
    24.07.2026
    Смачна есці, 18+, не мае нiякага значэння, адкуль бяруцца батоны, няхай хоць бабы iх нараджюць. Усё адно трэба за iмi i iншае ежай iсцi ў краму ды плацiць грошыкi. Дзякуй богу, што пазбавiў мяне ад такiх "каранеў". Штодзень бачу i адчуваю рознiцу.
  • Спадар
    24.07.2026
    Мая карова- ляля. Бо яна корміць мяне і іншых. Ніхера яна не чуе, калі гукаю, то як завецца нічога не варта.

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць