Свет

Поўдзень Еўропы змагаецца з ляснымі пажарамі, у Іспаніі надзвычайнае становішча

Краіны Паўднёвай Еўропы працягваюць барацьбу з маштабнымі ляснымі пажарамі, якія распаўсюджваюцца на фоне рэкорднай спёкі і працяглай засухі. Найбольш складаная сітуацыя назіраецца ў Іспаніі, Францыі і Італіі, паведамляе Euronews.

Лясны пажар у іспанскай правінцыі Авіла. Фота: AP Photo/Manu Fernandez

У Іспаніі ўлады ўвялі агульнанацыянальны рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з пажарамі, якія пагражаюць населеным пунктам паблізу Мадрыда і ў правінцыі Авіла. Паводле афіцыйных звестак, раніцай 24 ліпеня агонь на захад ад сталіцы ўсё яшчэ заставаўся непадкантрольным, хоць аварыйным службам удалося часткова стрымаць яго распаўсюджанне.

З небяспечных раёнаў былі эвакуяваныя тысячы жыхароў. Пры гэтым сіноптыкі прагназуюць, што ў асобных рэгіёнах краіны тэмпература паветра можа дасягнуць 44 градусаў.

У Францыі ўрад звярнуўся па дапамогу да Еўрапейскага саюза, задзейнічаўшы механізм цывільнай абароны ЕС. Прэзідэнт краіны Эмануэль Макрон заявіў, што сітуацыя застаецца надзвычай напружанай, асабліва ў дэпартаменце Жыронда на паўднёвым захадзе краіны, дзе агонь ужо знішчыў больш за 8,7 тысячы гектараў лесу.

Для дапамогі французскім пажарнікам у краіну будуць накіраваныя два самалёты Canadair з Харватыі, два самалёты Air Tractor з Партугаліі, а таксама два цяжкія верталёты Black Hawk з Чэхіі і Славакіі.

Макрон таксама выказаў спачуванні сем'ям двух пажарнікаў, якія загінулі падчас тушэння агню ў прыгарадзе Бардо.

Яшчэ адзін буйны пажар працягваецца ў дэпартаменце Вар на паўднёвым усходзе Францыі, дзе агонь ужо ахапіў каля 2,7 тысячы гектараў. З ім змагаюцца каля 800 пажарнікаў пры падтрымцы авіяцыі.

У Італіі да ліквідацыі пажараў, галоўным чынам на Сіцыліі, прыцягнутыя каля 6 тысяч супрацоўнікаў аварыйных службаў, у тым ліку пажарнікі, леснікі і ратавальнікі грамадзянскай абароны. Найбольш складаная сітуацыя склалася ў раёнах Казаболі, Бівона, Алімена, Сан-Катальда, Галаці-Мамерціна, у прыродным парку Мадоніе і паблізу Сіракузаў.

У пачатку тыдня падчас тушэння пажару ў Сан-Катальда загінуў ратавальнік Алясандра Маркі. Яго памяць ушанавала прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні.

Паводле даных Еўрапейскай інфармацыйнай сістэмы па лясных пажарах, з пачатку 2026 года ў краінах Еўрапейскага саюза агонь ужо знішчыў 254 388 гектараў лясоў і іншых прыродных тэрыторый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі33

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя16

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць