Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй
Кацярына Краўчанка села з сяброўкай у таксі, каб даехаць з працы дадому. Але ж не чакала, што пасля паездкі давядзецца выклікаць міліцыю.

Пра тую паездку Кацярына расказала ў сацсетках. Паводле слоў дзяўчыны, яна з сяброўкай звычайна выклікаюць таксі, каб трапіць пасля працы дадому, так зрабілі і ў гэты раз. Дзяўчаты выбралі сэрвіс «WB Taxi».
Праблемы з кіроўцам пачаліся з самага пачатку — ён пад’ехаў не туды, дзе яго чакалі. Магчымасці пазваніць яму не было, расказвае Кацярына, таму яна скінула фота месца, куды трэба было пад’ехаць.

Нарэшце селі ў таксі:
«Едзем, ён падаўся дзіўным, але мы чакалі яго 15 хвілін і трэба было ехаць, бо часу не было. У нейкі момант ён пачынае ўключаць музыку вельмі гучна, нібыта ты ў нейкім клубе. Я папрасіла: «Зрабіце, калі ласка, цішэй», — а ён нам кажа, каб закрылі рот».
Кацярына зрабіла заўвагу кіроўцу, што ён на працы і не павінен так размаўляць з пасажырамі:
«Ён мне адказвае: «Я не працую». А ён на самой справе вельмі дрэнна па-руску размаўляе, гэта не рускі. Я тады сказала, што буду ўсё фіксаваць на камеру тэлефона, бо такая камунікацыя недапушчальная».
У адказ на гэта, сцвярджае Кацярына, кіроўца пачаў паказваць пасажыркам непрыстойны жэст і мацюкацца. Ён выбіў у Кацярыны тэлефон з рук.
«Тэлефон падае мне на калені, я апускаю галаву і кажу Юлі, каб здымала. Тады ён б’е мяне па твары», — плача дзяўчына.
Кацярына апублікавала і запіс, зроблены, выглядае, той самай Юліяй — на ім бачна, як таксіст замахваецца на дзяўчыну. Пасля паездкі Юлія выклікала міліцыю, і таксіста хутка знайшлі. Кацярына не ўдакладняе, якія яшчэ наступствы былі ў таго здарэння і што чакае таксіста.

«Пасля гэтай сітуацыі не ведаю, як можна ездзіць на таксі, у мяне з’явіўся нейкі панічны страх перад усімі. Мне падаецца, што ён зараз даведаецца мой адрас, бо гэта максімальна неадэкватны чалавек», — дзеліцца Кацярына.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬПаліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь
«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі
Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак
Каментары
[Зрэдагавана]