Грамадства11

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска

У адміністрацыі Ленінскага раёна днямі стартуе грамадскае абмеркаванне цікавага праекта. Гаворка ідзе пра рэканструкцыю грамадскай прыбіральні на набярэжнай Свіслачы, якая даўно пустуе. Калісьці будынак хацелі ператварыць у рыбны рэстаран, але жыхары выступілі рэзка супраць. Гэтым жа разам тут хочуць адкрыць пункт пракату спартыўнага рыштунку, піша Realt.by.

Нядзейная грамадская прыбіральня знаходзіцца на вуліцы Чырвонаармейскай, 34Б. Месца тут шыкоўнае. Побач — парк імя 40‑годдзя Вялікага Кастрычніка, гатэль «Пекін», галоўная гарадская веладарожка і набярэжная ракі Свіслач.

Пусты зялёны будынак плошчай 45 квадратаў неаднаразова выстаўлялі на таргі і спрабавалі інтэграваць у гарадское асяроддзе. Яшчэ ў 2010‑х тут збіраліся адкрыць рэстаран Porto del Mare. Раённая адміністрацыя была не супраць, аднак праект заблакавалі жыхары суседніх дамоў, якія баяліся маштабнага высякання дрэў. Пазней у будынку хацелі арганізаваць кавярню, але і з ёй не атрымалася.

Летась былая прыбіральня нарэшце знайшла новага інвестара. Будынак прадалі з аўкцыёну за 91 тысячу рублёў.

Новы ўласнік плануе рэканструяваць закінуты будынак пад пункт пракату інвентару: ровараў, лыжаролераў, ролікавых канькоў і іншага спартыўнага рыштунку. Пры гэтым функцыі грамадскай прыбіральні тут таксама захаваюцца. Стары будынак грунтоўна перабудуюць, захаваўшы частку цагляных сцен і бутавай муроўкі.

У выніку ўсіх пераўтварэнняў плошча комплексу вырасце з 45 да 102 квадратаў. Пункт пракату атрымае схілавы дах і эфектнае вітражнае шкленне.

Азнаёміцца з праектам можна на афіцыйным сайце адміністрацыі Ленінскага раёна. Грамадскае абмеркаванне будзе праходзіць з 29 ліпеня па 12 жніўня. Заўвагі і прапановы з пазнакай «грамадскае абмеркаванне» прымаюць толькі ў гэты тэрмін па адрасе: 220006, Мінск, вул. Маякоўскага, 83 (або па электроннай пошце: [email protected]). Вынікі грамадскага абмеркавання падвядуць на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічай Рады пры галоўным архітэктару горада Мінска.

Каментары1

  • Ліпень
    24.07.2026
    Цікава, калі б там зрабілі рэстаран, колькі людзей туды б хадзіла есці, і што гэта былі б за людзі?

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць