Свет66

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА

23 ліпеня 2026 года гарадская варта ў польскім Пясэчне, што ў Мазавецкім ваяводстве, атрымала паведамленне пра незвычайны выпадак: у адзін з дамоў у мясцовасці Вулька Казадаўская праз адчыненае акно пралез спалоханы лось, піша Onet.pl.

Фота: piaseczno.eu

Паколькі перапалоханая жывёліна магла ўяўляць небяспеку для жыхароў дома, да аперацыі далучыліся спецыялісты аддзела крызіснага кіравання, цывільнай абароны і пажарнай бяспекі мэрыі Пясэчна, а таксама арганізацыя SRS Animal Rescue Poland. На месцы таксама працавалі супрацоўнікі гарадской паліцыі.

Галоўнай задачай было бяспечна вывесці лася з будынка. Службы стварылі ўмовы, каб жывёліна магла самастойна пакінуць дом. У выніку лось, які трапіў у памяшканне ў стане панікі, сам выйшаў на волю.

Падчас знаходжання ў доме жывёліна часткова пашкодзіла мэблю, але ніхто з людзей не пацярпеў.

Супрацоўнікі гарадской паліцыі адзначылі, што лось, верагодна, мог быць раней напалоханы — напрыклад, сабакам, які бег без кантролю ў лесе або каля лясных тэрыторый. Яны нагадалі ўладальнікам сабак, што нават на адкрытых тэрыторыях гадаванцы павінны знаходзіцца пад поўным кантролем.

Спалоханыя дзікія жывёлы могуць паводзіць сябе непрадказальна і быць небяспечнымі як для людзей, так і для саміх сябе.

Каментары6

  • Ваша лідарка Качанава, а лідар Лукашэнка
    25.07.2026
    і пані с лось, Сачы за сваімі на БТ ябацька
  • Жвір
    25.07.2026
    Бедны лось, можа ён піць хацеў ? А зірніце, які вэрхал у хаце ! Польскія гаспадыні, такія гаспадыні, ім абы вакол дома ўсё прыгожанька было, бо людзі ж бачаць, а ў хаце звыкла вэрхал.
  • Вапна
    25.07.2026
    Жвір , на секундачку, ў тым пакоі астатні, хто наводзіў парадкі, быў лось, а не польская гаспадыня. А яшчэ, лепей за сваімі гаспадынямі сачыць.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць