Грамадства99

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай

Жыхарка Мінска Ксенія апублікавала ў Threads вялікі допіс, у якім распавяла пра свой досвед супрацоўніцтва з дзяржаўнай арганізацыяй, што выконвае рытуальныя паслугі на вуліцы Альшэўскага, заўважыла BGmedia.

Фота: vecteezy.com

Паводле яе слоў, пасля раптоўнай смерці бацькі сям’я спадзявалася, што дзяржаўная служба будзе працаваць прафесійна і арганізавана. Аднак у выніку, сцвярджае дзяўчына, кошт паслуг атрымаўся не меншым, чым у прыватных кампаній, а стаўленне супрацоўнікаў пакінула цяжкае ўражанне.

«Тысячу разоў пашкадавалі, што звярнуліся сюды»

У сваім допісе Ксенія распавядае, што яе бацька памёр 23 чэрвеня. Мужчына меў інваліднасць другой групы і праз хваробу сэрца важыў каля 200 кілаграмаў.

Па словах жанчыны, ноччу дыспетчар паведаміла, што цела забяруць толькі раніцай праз вялікую вагу. Раніцай сям’і прызначылі агента і накіравалі дзве брыгады — шэсць чалавек.

Аднак далей, як сцвярджае мінчанка, сітуацыя развівалася зусім не так, як яны чакалі: «Тысячу разоў пашкадавалі, што звярнуліся сюды. Спадзяваліся, што дзяржаўная арганізацыя працуе так, як належыць, але не».

Паводле яе слоў, пакуль адзін супрацоўнік займаўся афармленнем дакументаў, астатнія не панеслі цела на руках, а цягнулі:

«Па прыездзе адзін з іх пачаў запаўняць дагавор, а астатнія пяць чалавек сцягнулі цела з дывана на мяшок і, нават не прыпадымаючы, цягнулі па падлозе, па лесвіцы, па асфальце да машыны».

Жанчына сцвярджае, што перад пагрузкай супрацоўнікі паклалі цела проста на асфальт і вырашылі адпачыць.

«Як так? Як можна так непаважліва ставіцца да памерлага на вачах у родных?» — піша яна.

«Пахаванне толькі праз тыдзень»

Пасля гэтага сям’я паехала ў офіс арганізацыі на вуліцы Альшэўскага, дзе сустрэлася з агентам. Аднак, паводле слоў дзяўчыны, іх адразу запрасілі ў кабінет намесніцы кіраўніка, якая пачала размаўляць у грубай форме. Там сям’і паведамілі, што пахаванне могуць арганізаваць толькі 30 чэрвеня, амаль праз тыдзень пасля смерці бацькі. Прычынай назвалі адсутнасць другой брыгады супрацоўнікаў і працяглы тэрмін вырабу труны.

Паводле жанчыны, ім таксама прапанавалі самастойна знайсці чатырох-пяцёх чалавек, якія павінны былі дапамагчы памыць, апрануць памерлага, несці труну да машыны і на могілках.

Акрамя гэтага, сям’і паведамілі, што цела пахаваюць у закрытай труне, бо, як сцвярджалася, у арганізацыі няма дастатковай колькасці санітараў, каб падрыхтаваць памерлага да развітання.

Жаданне бацькі ўдалося выканаць толькі пасля звароту да прыватнікаў

Асобнай праблемай, паводле Ксеніі, стала крэмацыя.

Яна расказвае, што гэта была апошняя воля яе бацькі, аднак у дзяржаўнай арганізацыі паведамілі, што праз вялікія памеры труна не змесціцца ў печы крэматорыя. Замест гэтага сям’і прапанавалі пахаванне на Лясных могілках.

Калі родныя пачалі шукаць іншую труну, супрацоўніца, паводле слоў жанчыны, прапанавала ім аплаціць ужо аформленыя паслугі і звярнуцца ў іншую арганізацыю.

«Што мы ў выніку і зрабілі. Там да нас паставіліся з разуменнем, павагай і спачуваннем. Труну вырабілі за адну ноч, і пытанне з крэмацыяй удалося вырашыць», — напісала Ксенія.

У канцы допісу яна прызналася, што дагэтуль не можа супакоіцца пасля гэтай сітуацыі.

Каментары9

  • Не мешайте селюкам баблом сорить
    26.07.2026
    ЯМыОМОН, Покупать авто дороже дома, в котором живешь - здесь национальный вид спорта и смысл, к чему нужно стремится.
  • ывлыоытфолды
    26.07.2026
    200 кг тело, еще удивляться, что несли его не так как хотела))))
  • Выпадак неардынарны
    26.07.2026
    Выпадак неардынарны. 5 чалавек фізічна не могуць несці 200 кг на руках. Жанчыне трэба было паклапаціцца заранёў аб здароўі бацькі - прывесці яго вагу ў норму. Тады і хаваць лягчэй, і ў труну памесціцца, і ў печку крэматорыя.
    А можа б увогуле не памёр, а жыў далей, здаровы і радаваў дачку.

    Наконт прыватнікаў - любы капрыз за вашы грошы. Не буду фантазіраваць, якім чынам утрамбавалі цела, каб яно ўлезла ў печ. Яўна што печ пад яго памеры не перабудоўвалі. Але ёй як раз нармальна, што цела ці то падрэзалі, ці яшчэ штосьці зрабілі, каб падраўняць пад параметры печы.

    Прэтэнзіі неабаснаваныя, я лічу.
    Ёй трэба было аплаціць дзве брыгады па 5 чалавек, ці заказаць які пад'ёмны кран, ня ведаю...
    Супрацоўнікі таксама не павінны дзеля яе прэвышаць нормы пад'ёму цяжкасцяў. Пра іх, жывых людзей яна падумала? Што яны інвалідамі могуць застацца, калі надарвуцца? Сумленне не будзе яе мучыць? Ці яна думае толькі пра сябе?

    А ўявіце, як нашы продкі хавалі сваіх родзічаў самі....Самі ямы капалі, самі цягнулі на санках...
    Няхай дзякуй скажа, што ў 21 стагоддзі жыве і ёсць спецыяльныя службы, якія робяць гэтую страшную і брудную працу за яе.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць