Грамадства33

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

У антыгерояў многіх карупцыйных расследаванняў — зорнага бамбардзіра Сяргея Шыткоўскага і забудоўшчыка Глеба Вайноўскага — у выніку не атрымалася таго, у чым іх падазравалі. Замест таго, каб паспяхова зарабіць на карупцыйна атрыманай зямлі, яны нічога не здолелі пабудаваць і яшчэ нават засталіся вінныя.

Сяргей Шыткоўскі злева. Калаж tribuna.com

Як стала вядома «Нашай Ніве», у сярэдзіне ліпеня амаль адначасова — з розніцай у два дні — падаліся на банкруцтва дзве вядомыя ў вузкіх колах кампаніі: ААТ «Інтэхнабуд інвест» і ААТ «ЗаслаўльБудІнвест». 

У першай кампаніі непагашаны перад крэдыторамі доўг — 74 тысячы, у другой — 503 тысячы рублёў. 

Цэнтральныя фігуры гэтых узаемазвязаных кампаній — прадпрымальнік Глеб Вайноўскі і ў мінулым прафесійны хакеіст і, да нядаўняга часу, гулец каманды Лукашэнкі Сяргей Шыткоўскі. 

У перыяды эканамічных уздымаў для таго, каб атрымаць зямлю пад забудову ў сталіцы, самай прастой дарогай было падпісаць рашэнне ў Лукашэнкі з дапамогай гэтак званага «хода» — блізкага да яго спартсмена, лепш за ўсё хакеіста. Такім чынам хакеісты станавіліся трошкі яшчэ і забудоўшчыкамі, а пасрэдныя бізнэсмены — буйнымі сталічнымі дэвелаперамі. У прынцыпе, саюз Шыткоўскага і Вайноўскага цалкам адпавядае такой катэгарызацыі.

Для праварочвання схемы не патрабаваўся нават вялікі стартавы капітал: па сутнасці, будаўніцтва фінансавалі дольшчыкі, якія неслі свае ці банкаўскія грошы яшчэ на этапе катлавана. 

Такіх пар на рынку склалася нямала. Вось і Вайноўскі з Шыткоўскім у 2018 годзе угаварылі Лукашэнку выдаць ім некалькі ўчасткаў пад забудову ў сталіцы, а ў якасці платы за шчодрасць павінны былі пабудаваць Лыжны манеж за будынкам Вярхоўнага суда на вуліцы Арлоўскай.

Меркавалася, што плошча аб'екта складзе 23 тысячы квадратных метраў. Унутры будзе круглы год падтрымлівацца мінусавая тэмпература, каб забяспечыць работу лыжнай трасы на некалькіх узроўнях, спускі для снаўбордаў, коўзанкі і гэтак далей. 

Рэндар неіснуючага будынка Лыжнага манежа. Фота: Realt.by

Як можна меркаваць, дазвол на пачатак будаўніцтва жыллёвых комплексаў па сталічнай вуліцы Чыгуначнай быў наўпрост звязаны з пачаткам будаўніцтва манежа, але гэтага не здарылася: пляцоўку за Вярхоўным судом толькі абнеслі плотам, падагналі пару экскаватараў і для выгляду вырылі троху ям. Але не больш за тое.

Фінансаваць будаўніцтва комплексу бізнесмены збіраліся, відавочна, у большай ступені з грошай дольшчыкаў — пры цане на квадратны метр у Мінску ад $900 (на этапе катлавана) у 2019-м, тых 115 тысяч квадратных метраў, якія задумалі пабудаваць Шыткоўскі з Вайноўскім, хапіла б на некалькі лыжных манежаў. Але па відавочных сацыяльна-палітычных прычынах на момант, калі была гатовая дакументацыя, правярнуць схему так, як яна працавала да 2020‑га, не атрымалася.

Узнікла патавая сітуацыя, якая развязалася так: у 2024-м участак за Вярхоўным судом забралі ўлады. Участак пад забудову па Чыгуначнай, на месцы знесенага заводу «Сантэхдэталь», як можна меркаваць, таксама адабраны — замест анансаванага ЖК «Белыя Сады» там з'явіцца іншы, «Казахстанскі квартал», які будуе іншы забудоўшчык, а кватэры прапануюць чым, хто ў чарзе. 

Таксама Сяргей Шыткоўскі знік з ростара зборнай Лукашэнкі па хакеі. 

Каментары3

  • Глеб
    26.07.2026
    Shit и есть shit.
  • убор (бар)шчы ца крые матам.. спартовым (не звяртайце ўвагі)
    26.07.2026
    які яшчэ крыты ліжны манэжЪ¿ сваімі лядовымі дВОРцамі ці не задзяўблі ўжо?

    хоць адзін крыты гарналыжны курорт пабудавалі б....
    хоць маленечкі..
    р۞дина-Skye
    ўжо б сказ(а)ла вам п
    паси б очки (кстати, а где бабушкины, а то бишь моой и очки? а. вот. так вот)
    і не адзін раз ۞۞

    ці ў Зя%андзію па-ранейшаму па яго ля таць? ...ць

    гл. https://snowplanet.co.nz/
  • нявеста азаронка
    26.07.2026
    якія яшчэ бамбардзіры могуць быць у фашым какеі, мужыкі?

    жаніх мой не любіць спорт (гэта ж ачэвідна), но
    глядзець прыходзіцца яму па доўгу службы..

    дык вось

    неяк быў казаў

    заўважыў быў неяк.. як толькі шайба аказваецца ля цела
    дык бравыя какеісты адразу раз'язжаюцца ў розныя бакі

    ад

    цела

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць