Грамадства33

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба

«Варта аднаго-двух дармаедаў забраць, паставіць у строй для выхавання…»

Аляксандр Вальфовіч. Фота: БелТА

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч лічыць, што адпраўляць нядбайных аграрыяў у войска — добрая ідэя.

«Варта аднаго-двух дармаедаў забраць, паставіць у строй для выхавання… Армія — гэта, вядома, не калонія для выпраўлення. Але армія заўсёды прывучала да дысцыпліны.

Там, дзе чалавек у пагонах, расхлябанасць проста немагчымая і недапушчальная. Думаю, гэта будзе спрыяць найгалоўнейшай мэце — выхаванню нашага грамадства, прывучэнню да дысцыпліны і ўборцы нашага хлеба, нашага здабытку на належным узроўні і, найперш, у тэрміны»,

— сказаў ён у інтэрв'ю каналу «Першы інфармацыйны».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва. Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты ўжо заявіў, што зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы.

Каментары3

  • Пшаніца не танк
    26.07.2026
    Дык хлеб за гэты час засохне, зерне ападзе.
    Застанемся без хлеба.
    Аграном з Вальфовича так сабе.
    Гэта танк можа стаяць на месцы і нічога з ім не зробіцца.
    А зерне - яно жывое. Чакаць не будзе
  • Гражданский персонал армии
    26.07.2026
    Пришло время солдат учить стрелять.
    Красить газоны будут аграрии.
  • зусім куку ці брэша
    26.07.2026
    Алё, Рыгорыч 2.0, у цябе толькі што МАЗ з салдацікамі перакуліўся, 2 трупы да бацькоў паедуць! А ты казкі пра немагчымасьць расхлябанасці ў войску баеш...
    Так і кажы: рыхтуем вайсковы рэзерв пад выглядам "выхаваўчай працы".

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць