Спорт44

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі

Колькі просяць?

Яшчэ ўчора Арына Сабаленка адкрывала тэнісныя корты ў Мінску раздавала аўтографы, а сёння адзін з іх ужо прадаюць на беларускім маркетплейсе, піша Onliner.by.

У аўторак першая ракетка свету адкрыла некалькі тэнісных пляцовак побач са школай №86 у завулку Казлова, правяла майстар-клас і, вядома, раздавала аўтографы. Хоць пашанцавала не ўсім: распісалася далёка не кожнаму з прысутных.

Неўзабаве пасля завяршэння мерапрыемства карыстальнікі Threads заўважылі, што хтосьці ўжо выставіў картку з аўтографам Арыны на продаж у Інтэрнэце. Прадавец цану не называе, а просіць прапаноўваць свае варыянты ў асабістай перапісцы.

Калі верыць аднаму са скрыншотаў, апублікаваных у Threads, уладальнік карткі адмовіўся прадаваць яе за 10 рублёў, заявіўшы, што яму ўжо прапаноўвалі 500.

Да продажу аўтографа карыстальнікі сацсеткі паставіліся па-рознаму. Вось некалькі паведамленняў:

«Асабіста я не бачу каштоўнасці ў купленым аўтографе. Тыпу сэнс з яго? Тут важная эмоцыя, што прыйшоў, убачыў, узяў аўтограф. Але людзі хочуць нажыцца на ўсім. І, думаю, знойдуцца тыя, хто купіць»»

«Адны дрэнныя словы ў галаве, у мяне два аўтографы, якія яна мне там і падпісала пры мне. Але я іх у жыцці не прадам, але тут нават не гэта, сумна, што дзеці/людзі, якія не змаглі атрымаць нават адзін аўтограф там, вымушаныя бачыць вось гэта».

«Для кагосьці гэта была сустрэча жыцця, і ён на яе не змог трапіць, асабліва за дзяцей крыўдна. А нехта ішоў па аўтограф, каб на наступны дзень барыжыць ім жа…».

Журналіст Onliner напісаў прадаўцу і той пацвердзіў, што гатовы прадаць картку за 500 рублёў.

Таксама нібыта прадаецца і тэнісны мячык.

Каментары4

  • Nk
    15.07.2026
    Не бачу нічога незвычайнага тут. Такога вельмі шмат у спартыўным свеце.
    І асабліва ў вялікім тэнісе, дзе вельмі патрэбны грошы. Калі юны спартовец ці яго сваякі знойдзе пакупніка, які аддасць 500 рублей, то выдатна. Усе будуць задаволеныя, так працуе эканоміка попыта і прапановы ў свеце.
    Дадамо, што гэтыя грошы з вялікай верагоднасцю пойдуць на пакупку новага абсталявання ці падарожжа магчымай новай зоркі тэніса.
    Чым гэта дрэнна?
  • алкаш переспрашивает
    15.07.2026
    Nk, куда эти деньги пойдут?
  • Спадар
    16.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць