Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск
У панядзелак першая ракетка свету Арына Сабаленка разам са сваім жаніхом — бразільскім бізнэсменам Георгіясам Франгулісам — прыляцела ў Беларусь. Ужо сёння а 15‑й тэнісістка правядзе майстар-класы на кортах у завулку Казлова.
Пакуль прыхільнікі чакаюць сустрэчы з Арынай, Onliner.by паглядзелі, на якім бізнэс-джэце спартсменка прыляцела ў Мінск і што гэта за самалёт.
У панядзелак у Instagram праекта First & Red, які супрацоўнічае з Арынай Сабаленкай, з'явілася відэа з прызямленнем прыватнага джэта, на борце якога знаходзілася першая ракетка свету. На ім відаць, як тэнісістка разам са сваім гадаванцам — кавалер-кінг-чарльз-спаніэлем Эшам — спускаецца па трапе невялікага самалёта, праходзіць па чырвонай дарожцы і аказваецца перад музыкамі, якія сустракаюць гасцей хлебам-соллю. Адразу становіцца зразумела, што Арына прыляцела прыватным рэйсам, а не рэгулярным.
Па рэгістрацыйным нумары TC-STN, нанесеным на фюзеляж, удалося вызначыць, што гаворка ідзе пра бізнэс-джэт Gulfstream IV, распрацаваны і пабудаваны амерыканскай кампаніяй Gulfstream Aerospace.

Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў горадзе Савана, штат Джорджыя


Такія далёкамагістральныя джэты здольныя перавозіць пасажыраў на адлегласць больш за 7 тысяч кіламетраў, прызначаныя для камерцыйных і прыватных палётаў і могуць адначасова змясціць да 13 пасажыраў.
Паводле адкрытай інфармацыі, самалёт TC-STN можа эксплуатавацца турэцкай авіякампаніяй Plures Jet са Стамбула, якая спецыялізуецца на чартарных перавозках бізнэс-авіяцыяй. Пра гэта сведчыць і лагатып на фюзеляжы, які супадае з фірмовай эмблемай перавозчыка, размешчанай на яго афіцыйным сайце. Мы не можам адназначна сцвярджаць, што гэта сапраўды так, але сайт jetvip.com паведамляе, што адзін палёт на такім самалёце абыдзецца прыкладна 5 тысяч еўра.
А вось так выглядае салон гэтага самалёта.



Каментары