Культура1111

«Я вам скажу — зусім не тое!» На 80‑годдзі ва Уроцлаве Някляеў параўнаў пацалункі Брэжнева і Ціханоўскай

Уладзімір Пракопавіч быў у гуморы, шмат жартаваў і раздаваў кампліменты гасцям.

Фота: Reform.news

11 ліпеня ў дворыку Нацыянальнага інстытута імя Асалінскіх (Ossolineum) ва Уроцлаве адбылася літаратурная вечарына з нагоды 80‑годдзя Уладзіміра Някляева. Павіншаваць сапраўды народнага паэта і пісьменніка Беларусі прыйшлі сябры, калегі, чытачы, а таксама Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай, піша Reform.news.

Уладзімір Пракопавіч быў у гуморы, шмат жартаваў і раздаваў кампліменты гасцям.

Ужо зараз па інтэрнэце разляцеўся досціп ад паэта пасля віншавальнага пацалунку Святланы Ціханоўскай.

«Я ўспомніў, што некалі з Брэжневым цалаваўся. Ну, я вам скажу — зусім не тое! — прамовіў творца і дадаў. — Давайце жанчын выбіраць — і будзе каго цалаваць!».

Фота: сацсеткі Франака Вячоркі
Фота: сацсеткі Франака Вячоркі

Аўтар раманаў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», «Гэй Бэн Гіном» падзякаваў польскаму боку за гасціннасць і прытулак у выгнанні.

Ад імя гаспадароў пляцоўкі з цёплымі словамі і віншаваннямі да паэта звярнуліся прадстаўнікі найвышэйшага кіраўніцтва Асалінэума — намеснік дырэктара інстытута Гжэгаж Макух і намесніца дырэктара па Музеі князёў Любамірскіх Іаанна Блох, якія асабіста прывіталі беларускага творцу і гасцей вечарыны.

У сваю чаргу вядомая польская даследчыца цэнтральнаеўрапейскай літаратуры, доктар гуманітарных навук і кіраўніца аддзела камунікацый Асалінэума Катажына Учкевіч падкрэсліла, што творчасць Уладзіміра Някляева асаблівым чынам блізкая польскай культуры і зразумелая мясцоваму чытачу, але разам з тым паэт застаецца неверагодна самабытным творцам, які адкрывае свету ўнікальны і непаўторны голас Беларусі.

Павіншаваць намінанта на Нобелеўскую прэмію прыехалі і з Беластока. Так, кіраўнік Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап разам са сваім вядомым цёзкам — галоўным рэдактарам тыднёвіка «Ніва» і дырэктарам «Радыё Рацыя» Яўгенам Вапам — падарылі юбіляру карціну з выявай зубра.

Анатоль Вап і Яўген Вапа з прэзентам. Фота: Reform.news

Менавіта Беластоцкі цэнтр супольна з фондам Kamunikat.org выдаў да юбілею новую кнігу апавяданняў Някляева «Святая крыніца». Набыць імпрэзавае выданне і атрымаць аўтограф паэта можна было адразу на месцы падчас сустрэчы.

Фота: Reform.news

Сярод гасцей урачыстасці былі і іншыя знакавыя постаці сучаснай культуры — паэты Андрэй Хадановіч і Наста Кудасава, іншыя творцы.

Наста Кудасава чытае свае вершы. Фота: Reform.news

Кульмінацыяй імпрэзы стала аўтарскае дэкламаванне. Уладзімір Някляеў у каторы раз давёў, што яго слова здольнае трымаць і натхняць любую аўдыторыю — паэт быў «ва ўдары» і скарыў публіку фрагментамі з паэм «Паланез» і «Ягайла».

Фота: Reform.news
Фота: Reform.news

Завяршыўся літаратурны вечар музычнай часткай і святочным тортам. Пасля імпрэзы да юбіляра яшчэ вельмі доўга стаяла шчыльная чарга ахвотных атрымаць запаветны аўтограф і асабіста пажадаць паэту доўгіх гадоў жыцця.

Фота: Reform.news
Фота: Reform.news

Каментары11

  • Сінія пальцы
    13.07.2026
    Вельмі трапна паўшчуваў наш народны паэт: такой хадой Ціханоўскай да Брэжнева ўжо не так і далёка.
  • Кулак
    13.07.2026
    Сінія пальцы, не можешь чтооб ядом не плюнуть? Может и назад вернуться
  • а
    13.07.2026
    хх, фоты адстой

Цяпер чытаюць

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць