У Гродне мужчына забраў сабе прадукты, якія кур'ер пакінуў для суседа
У гродзенскую міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар, які паведаміў пра крадзеж дастаўленай ежы. Высветлілася, што яго маці, якая знаходзіцца за мяжой, заказала для яго прадукты з дастаўкай, але да адрасата яны так і не дайшлі.

Кур'ер прывёз заказ познім вечарам і, паводле дадзенай яму інструкцыі, пакінуў пакет каля ўваходных дзвярэй на лесвічнай пляцоўцы шматпавярховага дома. Аднак раніцай атрымальнік не знайшоў свой заказ. Пасля таго, як ён зразумеў, што прадукты зніклі, спачаткку звязаўся з кур'ерам, а потым звярнуўся ў міліцыю.
Сума нанесеных стратаў склала амаль 320 рублёў.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку апыталі жыхароў дома і хутка ўстанавілі асобу падазраванага. Ім аказаўся 43‑гадовы беспрацоўны сусед пацярпелага.
Паводле інфармацыі міліцыі, каля 23:00 мужчына заўважыў чужы пакет каля дзвярэй і вырашыў забраць яго сабе. Яго затрымалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы, а скрадзеныя прадукты былі канфіскаваныя.
Па факце крадзяжу завялі крымінальную справу. Мужчыну можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары