Эканоміка66

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль

Беларусь у 2026 годзе выйшла на першае месца сярод пастаўшчыкоў рапсавага алею ў Ізраіль. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Ізраілі Юрый Ярашэвіч перад пачаткам семінара для кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Па словах дыпламата, значная частка прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў Ізраілі выкарыстоўвае менавіта беларускі рапсавы алей. Ярашэвіч адзначыў, што сёлета Беларусь апярэдзіла па пастаўках гэтай прадукцыі такія краіны, як Эстонія і Германія, стаўшы галоўным экспарцёрам на ізраільскі рынак.

Юрый Ярашэвіч таксама заявіў, што 2026 год стаў рэкордным для беларускага экспарту ў Ізраіль. Паводле яго ацэнкі, аб'ём паставак беларускіх тавараў павінен скласці ад 170 да 180 мільёнаў даляраў, што стане найвышэйшым паказчыкам за ўсю гісторыю дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Ён нагадаў, што папярэднія рэкордныя аб'ёмы экспарту крыху перавышалі 100 мільёнаў даляраў.

Акрамя рапсавага алею, Беларусь пастаўляе ў Ізраіль драўніну, будаўнічую прадукцыю і харчовыя тавары. Пасол адзначыў, што беларускія вытворцы таксама працуюць над атрыманнем сертыфікатаў кашэрнасці, паколькі такая прадукцыя карыстаецца попытам на ізраільскім рынку.

Дыпламат выказаў меркаванне, што паміж Беларуссю і Ізраілем існуюць добрыя перспектывы для далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Каментары6

  • ЮК вообще 5 лет обучала белорусских солдат
    27.07.2026
    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Мы вас забяспечым усім і будзе на экспарт таксама
    27.07.2026
    я не разумею чаму вы літвакі Ізраіля не набываеце не інвестуеце ў нашу вёску? Мы вас забяспечым усім і будзе на экспарт таксама. Праз Украіну зусім на далёка за Ізраіля
  • Лайдак
    27.07.2026
    Нічога дзіўнага, яны і з пуціным справы вядуць, а беларусы чамусьці іх самай дэмакратычнай краінай лічуць

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць