Эканоміка

У Чавусах пабудуюць завод, якога ў Беларусі дагэтуль не было

У Чавусах на Магілёўшчыне плануюць пабудаваць адметны для Беларусі завод, які будзе займацца глыбокай перапрацоўкай алейных культур. Падрыхтоўка да гэтага маштабнага інвестыцыйнага праекта ўжо пачалася, паведамляе sb.by.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: «Наша Ніва»

Асаблівасць прадпрыемства ў тым, што яно стане першым у краіне, дзе адначасова будуць перапрацоўваць тры віды сыравіны — рапс, сланечнік і сою. Увогуле заводы такога профілю ў Беларусі ёсць, але такога фармату, каб маглі працаваць адразу з трыма культурамі — яшчэ не.

Будаўніцтва плануюць пачаць у красавіку 2026 года, а запуск вытворчасці намечаны на канец 2027-га. На заводзе створаць больш за 70 працоўных месцаў, а магутнасці дазволяць перапрацоўваць да 1000 тон сыравіны за суткі.

Выбар Чавусаў для рэалізацыі праекта тлумачаць выгадным размяшчэннем. Завод з’явіцца побач з чыгуначнай станцыяй, што дазволіць хутка і зручна наладзіць пастаўкі, у першую чаргу ў Расію. Менавіта экспартны патэнцыял стаў адным з ключавых аргументаў для інвестараў.

Заснавальнікам праекта выступае расійская кампанія «ПрамСэрвіс», а беларускае прадпрыемства ТАА «Агра пасад» плануе ўкласці ў будаўніцтва каля 160 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, расійскі партнёр ужо звярнуўся да мясцовых уладаў з просьбай выдзеліць каля 3000 гектараў зямлі для вырошчвання алейных культур, найперш рапсу.

У перспектыве праект можа атрымаць далейшае развіццё — у тым ліку праз стварэнне асобнай сельскагаспадарчай кампаніі, якая будзе забяспечваць завод уласнай сыравінай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць