Падчас спаборніцтваў «Мінскі трыятлон — 2026», якія праходзілі 25‑26 ліпеня, супрацоўнікі Беларускага таварыства ратавання на водах аказалі дапамогу чатыром удзельнікам заплыву, які праводзіўся на вадасховішчы Дразды.

Адна з удзельніц падчас знаходжання ў вадзе падняла руку, падаўшы сігнал, што ёй стала дрэнна. Пасля таго як яе даставілі на бераг, медыкі хуткай дапамогі дыягнаставалі ў жанчыны гіпертанічны крыз.
Таксама ратавальнікі дапамаглі тром мужчынам. Двое з іх самі паспелі паведаміць, што маюць патрэбу ў дапамозе. Трэці ўжо не мог утрымлівацца на паверхні вады.
Як паведаміла прадстаўніца Таварыства ратавання на водах Ніка Баяльская, мужчына знаходзіўся на спіне, у яго назіраліся сутаргі ніжніх канечнасцяў. Усіх пацярпелых аператыўна дасталі з вады і даставілі на бераг, дзе ім аказалі неабходную дапамогу.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары