Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі
Ён узначальвае польскі фонд «Акно на Усход».

27 ліпеня Гродзенскі абласны суд вынес прысуд у рамках спецвытворчасці — гэта значыць завочна — Паўлу Міцкевічу. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 361-4).
Па першым артыкуле Міцкевічу прызначылі 3 гады пазбаўлення волі, па другім — 5 гадоў. Канчаткова ён атрымаў 5 гадоў калоніі са штрафам 500 базавых велічынь (22 500 рублёў).
Павел Міцкевіч з'ехаў з Беларусі больш за 20 гадоў таму. У 2008 годзе ён заснаваў у Польшчы фонд «Okno na Wschód» («Акно на Усход»), дзе цяпер узначальвае праўленне. Апошнімі гадамі адзін з галоўных кірункаў працы арганізацыі — дапамога пераселеным беларусам.
-
«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі
-
У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння
-
«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў
Каментары
[Зрэдагавана]