Кіраўнік Удмуртыі Аляксандр Брэчалаў паведаміў пра масаваную атаку дронаў на аб'екты рэгіёна. На якія менавіта, ён не ўдакладніў.

Паводле слоў Брэчалава, некалькі БПЛА збітыя.
У горадзе ўключаны сірэны паветранай трывогі.
На фоне пагрозы праведзена эвакуацыя персаналу з мясцовага складскога комплексу Wildberries у Сарапуле. Тут жа знаходзіцца нафтабаза Расрэзерва, якую атакавалі летась.
Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.
Удмуртыя знаходзіцца за 1500 км ад Украіны.
Каментары
Іжэўскі мех завод і радыёзавод - элэктроніку для абаронкі
Іжэўскі Купал - робіць тэхніку для ЗРК
Ну і гэты там ёсць, які нямецкія вінтоўкі робіць, забыўся прозвішча