Грамадства1818

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе

Як піша маладзечанская раёнка, забароны на такія фотасесіі няма, а вось адказнасць надысці можа.

Фота: vecteezy.com

«Мы з вамі не пчолкі, якія прыносяць карысць квітнеючым культурам, а ў пагоні за ўдалым кадрам можам і нашкодзіць раслінам», — папярэджваюць прапагандысты.

Выглядае, публікаваць здымкі ў рапсавым полі, якіх блогеры чакаюць год, становіцца небяспечным.

«Калі ласка, лавіце сонейка сярод залатых кветак, рабіце сэлфі, абдымайце жоўтае мора, але толькі з дарогі ці абочыны», — піша «Маладзечанская газета».

Забароны на такія фотасесіі няма, а вось штраф атрымаць можна, дадае выданне.

Пашкоджанне рапсу можна расцаніць як наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, папярэджвае выданне. Санкцыя артыкула 11.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф сумай да 30 базавых адзінак (1350 рублёў).

«Дарагая фотасесія можа атрымацца, праўда? Плюс ёсць рызыка быць укушаным пчоламі, якія таксама вельмі любяць рапсавыя палі. А яшчэ пылок кветак рапсу вельмі дрэнна выводзіцца з адзення», — тлумачыць выданне.

Каментары18

  • Indrid Cold
    12.05.2026
    Забароны няма, адказнасць ёсць. © Лукашыстская прававая сістэма
  • Андрусь
    12.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 0101
    12.05.2026
    Ходзяць па рапсу
    Грыбы у лесе грабуць.
    Глядіш, да калапсу
    Беларусь давядуць

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць