Свет11

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт

Вядомыя блогеры Эндру і Трыстан Тэйт, якія яшчэ месяц таму былі ганаровымі гасцямі ў Расіі, арыштаваныя ў амерыканскім Маямі. Арышт адбыўся па запыце Лондана ў межах крымінальнай справы аб сэксуальных злачынствах і гандлі людзьмі.

Брытанскі бок запытаў у ЗША экстрадыцыю братоў. Новая справа грунтуецца на заявах сямі пацярпелых і ўключае цэлы шэраг цяжкіх артыкулаў.

Так, 39‑гадоваму Эндру Тэйту высунуты абвінавачанні ў згвалтаванні, гандлі людзьмі, нанясенні пашкоджанняў і распаўсюдзе парнаграфіі з удзелам непаўналетніх. Яго малодшаму брату Трыстану інкрымінуюць згвалтаванні і гандаль людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі.

Акрамя Вялікабрытаніі, да братоў Тэйт маюць сур'ёзныя прэтэнзіі праваахоўнікі яшчэ дзвюх краін. У Румыніі з 2022 года разгортваецца асноўны судовы працэс. Братоў абвінавачваюць у стварэнні злачыннай групоўкі для гандлю людзьмі і сэксуальнай эксплуатацыі жанчын.

У 2025 годзе генеральны пракурор штата Фларыда таксама пачаў расследаванне супраць блогераў пасля звароту адной з ахвяр.

Арышт у ЗША адбыўся на фоне нядаўняга гучнага візіту братоў Тэйт у Расію ў чэрвені. Тады блогеры сталі аднымі з самых прыкметных гасцей Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

У расійскім аэрапорце скандальных інфлюэнсераў сустракалі з караваем, народнымі танцамі і песняй «Матушка».

Падчас турнэ Эндру Тэйт паспеў пастраляць з танка пад «Кацюшу» на палігоне.

Незалежныя аналітыкі адзначаюць, што запрашэнне такіх фігур на буйныя дзяржаўныя мерапрыемствы цалкам укладваецца ў стратэгію Масквы па пашырэнні свайго інфармацыйнага ўплыву. Крэмль ужо не першы год спрабуе ўзмацніць сваю мяккую сілу на Захадзе праз працу з лаяльнымі замежнымі блогерамі, актывістамі, гатовымі трансляваць патрэбныя наратывы ў абмен на кантэнт і фінансаванне.

Эндру Тэйт — былы прафесійны кікбаксёр, які зарабіў мільённую аўдыторыю на роліках пра багатае жыццё, дарагія аўто і «мужчынскі поспех». Ён вядомы агрэсіўнымі, сэксісцкімі і мізагіннымі выказваннямі.

Каментары1

  • Паскуднае сьмецьце
    19.07.2026
    Масква ёсьць сьметніцаю, якая прыцягвае амаральных злачынцаў.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць