У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал
Гістарычны помнік у цэнтры Віцебска, дзе спасцігаў азы навукі сусветна вядомы мастак і дзе чыноўнікі гадамі абяцалі стварыць музей, прадалі пад гасцініцу.

Электронныя таргі па рэалізацыі будынка былой яўрэйскай школы на вуліцы Калініна, 1 прайшлі 17 ліпеня. Пачатковая цана гэтага гістарычнага лота была 814 тысяч рублёў.
На ўдзел у таргах было зарэгістравана 2 заявы. У выніку таргоў цана продажу вырасла амаль на 10% і склала 895 341,88 BYN (каля 310 тысяч даляраў у эквіваленце).
Ад новага гаспадара чакаюць маштабнай рэканструкцыі, у выніку якой у будынку плошчай амаль 500 квадратных метраў павінен з'явіцца шматфункцыянальны комплекс з гасцініцай і ўстановай грамадскага харчавання.
Часу на рэалізацыю праекта даюць крыху больш за тры гады — комплекс мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю не пазней за 31 снежня 2029 года.

Да 1917 года тут працаваў хедар — традыцыйная рэлігійная пачатковая школа, дзе з трох да трынаццаці гадоў вучыўся Марк Шагал. У гэтых жа сценах атрымліваў адукацыю выбітны скульптар Восіп Цадкін, а сярод выкладчыкаў быў дзед брытанскага філосафа Ісаі Берліна.
У савецкія і постсавецкія часы ў гістарычных сценах працаваў гарадскі радыётрансляцыйны вузел. Пасля яго закрыцця помнік архітэктуры пачаў занепадаць. У мінулым дзесяцігоддзі віцебскія ўлады неаднаразова агучвалі грандыёзныя планы па стварэнні тут музея Юдэля Пэна і ўключэнні будынка ў турыстычны музейны квартал. Аднак на амбіцыйныя праекты не знайшлося грошай.
-
«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі
-
У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння
-
«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў
Каментары