Міжнародная федэрацыя гандбола (IHF) прыняла рашэнне поўнасцю аднавіць удзел зборных, афіцыйных прадстаўнікоў, суддзяў, выкладчыкаў і экспертаў з Беларусі і Расіі ва ўсіх сваіх спаборніцтвах і мерапрыемствах. Рашэнне ўступіла ў сілу неадкладна і прынята ў адпаведнасці з апошнімі рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

У IHF прызналі, што поўная рэінтэграцыя можа заняць пэўны час, аднак выказалі гатоўнасць вярнуць беларускія і расійскія каманды ў міжнародную гандбольную супольнасць.
Федэрацыя адзначыла, што працэс вяртання адбываўся паступова. У сакавіку 2026 года юнацкім зборным Беларусі і Расіі дазволілі ўдзельнічаць у таварыскіх матчах і турнірах пры ўмове пацвярджэння адсутнасці сувязяў з вайсковымі або сілавымі структурамі. У маі была ўхвалена магчымасць надання спецыяльнага запрашэння беларускім або расійскім камандам на асобныя юнацкія міжнародныя турніры.
Перад вяртаннем беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных турніраў IHF разам з Міжнародным агенцтвам па тэставанні забяспечыць выкананне ўсіх патрабаванняў у сферы антыдопінгавага кантролю. Пры гэтым дадатковыя ўмовы або абмежаванні для ўдзелу прымяняцца не будуць.
Дзевяць краін Еўропы прапанавалі пазбавіць МАК і міжнародныя федэрацыі, якія аднавілі расіян, фінансавання ЕС
МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў
Яшчэ адна міжнародная федэрацыя зняла абмежаванні з беларусаў
«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку
Знакаміты гандбольны трэнер Спартак Мірановіч расказаў, як яму патэлефаналі махляры
Каментары