Здарэнні11

У швейцарскіх Альпах загінуў беларус

Ён выправіўся ў паход з 32‑гадовым ізраільцянінам. Падчас каменяпаду загінулі абодва альпіністы.

Маттерхорн. Фота: Police Cantonale Valaisanne

У нядзелю, 12 ліпеня, на гары Матэрхорн загінулі два альпіністы — 32‑гадовы ізраільцянін Алам Фарэс і яго напарнік па ўзыходжанні, грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляюць швейцарскія СМІ і выданне Ynet, якое ўзяло інтэрв'ю ў сваякоў загінулага ізраільцяніна.

Паводле швейцарскай пракуратуры кантона Вале, здарэнне адбылося каля 11‑й гадзіны раніцы на вышыні прыкладна 4030 метраў падчас спуску з вяршыні.

Дзядзька Алама Фарэса расказаў, што пляменнік выправіўся ў Швейцарыю ў сераду разам з напарнікам з Беларусі. Дасягнуўшы вяршыні, Алам паведаміў, што ўсё добра, і пачаў спуск. Праз некалькі гадзін сувязь з ім знікла. Сведкі на месцы паведамілі, што бачылі, як два чалавекі ўпалі ў выніку каменяпаду.

Ратавальная аперацыя з выкарыстаннем верталётаў доўжылася каля чатырох гадзін. Пасля дзвюх гадзін пошуку былі знойдзеныя два целы, якія адпавядалі апісанню альпіністаў.

Паводле сям'і, на целе беларускага альпініста знайшлі пашпарт, што дазволіла ідэнтыфікаваць яго грамадзянства, аднак яго імя пакуль публічна не называлася.

Каментары1

  • _
    14.07.2026
    RIP, Антон. Вельмі шкада. Здаецца, ты жыў сваё жыццё лепшым чынам.

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць