У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай
Здарэнне адбылося вечарам 13 ліпеня на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і праспекта Машэрава.

54‑гадовая кіроўца Toyota выехала на скрыжаванне з праспектам Машэрава на чырвонае святло, у выніку чаго сутыкнулася з аўтамабілямі Infiniti і BMW. Ад удару апошні аўтамабіль адкінула на трамвай, паведамляе ДАІ.
Было ўстаноўлена, што кіроўца Toyota не мела правоў, паколькі раней была пазбаўлена пасведчання за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.
У арганізмах удзельнікаў ДТЗ не было выяўлена этылавага спірту. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў.

Каментары