Авіякампанія Belavia паведаміла пра часовыя змены ў раскладзе рэйсаў у сувязі з абмежаваннямі на транзітныя палёты ў межах Маскоўскага авіяцыйнага вузла.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov
З-за гэтых абмежаванняў змяняецца працягласць палётаў і час выканання часткі рэйсаў. Гэта закране не толькі пералёты ў Маскву, але і іншыя маршруты, якія праходзяць праз гэты раён.
Пасажыраў просяць загадзя прыязджаць у аэрапорт і перад вылетам абавязкова правяраць актуальны статус свайго рэйса. У кампаніі звярнулі ўвагу, што фактычны час адпраўлення можа быць нават ранейшы, чым быў пазначаны ў квітку.
Актуальную інфармацыю пра рэйс можна атрымаць у раздзеле «Статус браніравання» на сайце Belavia або на анлайн-табло аэрапорта вылету.
Каментары