Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка
Суд Заводскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» шэраг друкаваных выданняў, піша «Вясна». Іх аўтары — вельмі вядомыя людзі.

Фота: «Радыё Свабода»
Гаворка пра кнігі:
- «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»;
- «Белым белы прастор замарожаны. Зборнік песняў на вершы Ларысы Геніюш i Пётры Русава»;
- «Менская вясна. — Наша Ніва, 1996»;
- «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (Вінцук Вячорка);
- «Народная праграма «Вольная Беларусь». — Варшава — Нью-Ёрк — Менск»;
- «Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы» (Станіслаў Шушкевіч)
- «Беларуская палітычная сістэма i прэзідэнцкія выбары 2001 году. — Менск. Аналітычная група. Варшава. Цэнтар дэмакратыі ўва Усходняй Эўропе»
- «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы» (Уладзімір Колас)
- «Праграма канстытуцыйных пераутварэнняў» (Міхаіл Пастухоў).
«Вясна» звярнула ўвагу, што супрацоўнікі Мінінфармацыі, верагодна, не ведаюць, як паставіць на працоўных кампутарах беларускую раскладку — ва ўсіх назвах кніг замест «ў» яны пішуць «у».
Каментары
_________
Мовазнаўчую кнігу забаранілі...
Галоўная небясьпека для лукашызму зыходзіць ад беларускай мовы і патрыётаў Беларусі. Таму лукашызм як пятая калёна пуцінізму змагаецца зь Беларускай мовай і насельніцтвам нашай краіны, якое хоча жыць у незалежнай Беларусі
(с) Лариса Гениюш.