Выдавецтва «Янушкевіч» падзялілася статыстыкай за першую палову 2026 года. Яна сумная
Выдавецтва «Янушкевіч», пры якім у Варшаве таксама працуюць стацыянарная кнігарня «Кнігаўка» і інтэрнэт-кнігарня Knihauka.com, у першы ж дзень новага паўгоддзя падзялілася статыстыкай продажаў кніг. Вынікі як кнігараспаўсюдніцкай, так і выдавецкай дзейнасці яно ацэньвае не вельмі пазітыўна.

За першае паўгоддзе 2026 года пляцоўкамі пры выдавецтве было выканана 2829 заказаў. Адзначаецца, што гэта на 28 працэнтаў менш, чым у другім паўгоддзі 2025 года.
Найбольш кніг заказвалі ў Польшчы, на другім месцы апынулася Германія, на трэцім — Літва.
1 месца — Габрыель Гарсія Маркес «Восень патрыярха» — 342 прададзеныя экзэмпляраў на суму 16755 злотых.
2 месца — 3 том «Silva Rerum» Крысціны Сабаляўскайце — 164 экзэмпляраў на суму 10900 злотых. Навінка выйшла ў студзені 2026 года.
3 месца — 4 том «Silva Rerum» Крысціны Сабаляўскайце — 157 экзэмпляраў на суму 10373 злотых.
4 месца — «Сабакі Эўропы» — 154 экзэмпляраў на суму 10628 злотых. Гэта кніга стабільна прадаецца ў кнігарні ўжо пяць гадоў.
5 месца — 1 том «Silva Rerum» Крысціны Сабаляўскайце — 151 экзэмпляр на суму 9832 злотых. Кніга прадаецца з кастрычніка 2025 года.
Наступная пяцёрка выглядае так:
6. Каміла Цень «Наступны прыпынак — смерць»
7. Хорхе Луіс Борхес «Творы. Том І»
8. Каміла Цень «Я прыду за табой у аўгусце»
9. Джон Толкін «Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка»
10. Джон Толкін «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне караля».
Бліжэйшая кніга выдавецтва «Пфляўмбаўм» — 11‑е месца («Перамена месцаў» Югасі Каляды), выдавецтва «Логвінаў» — 25‑е месца («Ніхто дабром не дасць збаўлення» Сяргея Пясецкага), выдавецтва «Гутэнберг» — 28‑е месца («Шлях дробнай сволачы» Евы Вежнавец), выдавецтва «Мяне няма» — 60‑е месца («Сіні дом» Алены Пятровіч).
Калі браць удзельныя долі выдавецтваў у продажах кнігарні па колькасці прададзеных экземпляраў, то справа выглядае так:
- «Янушкевіч» — 51 %;
- «Вясна» — 10 %;
- «Пфляўмбаўм» — 7,5 %;
- «Гутэнберг» — 7 %;
- «Кнігаўка» — 6,5 %
- «Логвінаў» — 5 %;
- «Камунікат» — 3%;
- «Мяне няма» — 1,5 %.
Што тычыцца выдавецкай дзейнасці, то цяпер, па словах Андрэя Янушкевіча, галоўная ўвага надаецца скарачэнню выдаткаў, захаванню наяўнай аўдыторыі і продажу кніг, якія ўжо былі выдадзеныя раней. Такім чынам у выдавецтве спадзяюцца назапасіць сродкі для выпуску новых выданняў, аднак пакуль зрабіць гэта атрымліваецца не ў поўнай меры.
За шэсць месяцаў выдавецтвам «Янушкевіч» было выдадзена толькі тры новыя кнігі, прычым дзве з іх выйшлі без фінансавага ўдзелу самога выдавецтва. Адначасова стаўка была зроблена і на распаўсюджванне кніг іншых беларускіх выдавецтваў пры дапамозе створанай раней інфраструктуры, а таксама продажу праз міжнародныя маркетплэйсы.
Паводле ацэнкі выдавецтва, новая стратэгія пакуль прыносіць толькі частковы вынік. За апошнія паўгода ніводная беларуская кніжная навінка не стала сапраўдным бестселерам. Гэта тычыцца як мастацкай літаратуры, так і перакладных ды дакументальных выданняў.
У выдавецтве адзначаюць, што ўсё больш прыкметным становіцца агульнае змяншэнне цікавасці да кніг і скарачэнне колькасці чытачоў. Гэта, на іх думку, адпавядае агульнаму крызісу беларускіх супольнасцяў. Каб прыцягнуць новых купцоў, выкарыстоўваюцца рэклама ў сацыяльных сетках і больш актыўная праца з аўдыторыяй, аднак без запатрабаваных навінак істотна змяніць сітуацыю складана.
Асобна ў справаздачы адзначаецца ўплыў прызнання выдавецтва «экстрэмісцкім». За чатыры месяцы пасля гэтага, як сцвярджаюць у кампаніі, значна знізілася колькасць заказаў з Беларусі, бо многія пакупнікі баяцца набываць кнігі. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да назапашвання вялікіх складскіх запасаў, што стварае дадатковыя фінансавыя цяжкасці.
Каментары
Не припомню, чтоб Янушкевич проводил опрос, что из зарубежной литературы вы хотели бы на мове?
Издает всякие неактуальные и неинтересные молодежи Ремарка, Фицджеральда, неизвестных никому поляков... Как будто нет французской классический литературы.