Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь
Расійскія ўлады выклалі сваю версію атакі на аўтобус з Беларусі пад Бранскам. Першы афіцыйны каментарый у тэлеграм-канале апублікаваў часовы выканаўца абавязкаў губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук.

Паводле слоў Ягора Кавальчука, беларускі аўтобус нібыта падвергся атацы беспілотніка самалётнага тыпу. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў пагранпункце «Чырвоны камень» у Злынкаўскім раёне Браншчыны.
Асколачныя раненні атрымалі два кіроўцы аўтобуса. На месца неадкладна прыбыла медыцынская брыгада, была аказана неабходная дапамога, — пракаментаваў в.а. кіраўніка вобласці.
Кавальчук расказаў, што пасля гэтай атакі з пасажырамі ў пункце часовага размяшчэння працавалі псіхолагі. Іх забяспечылі гарачым харчаваннем.
Калі прыбыў аўтобус з Гомеля, грамадзяне Беларусі былі перавезеныя ў Гомельскую вобласць. Шасцёра грамадзян Расіі засталіся на Браншчыне і зараз знаходзяцца ў пункце часовага размяшчэння, дзе для іх створаныя ўсе неабходныя ўмовы.
Каментары
Да пускай бы ехали, если проблемы с думательным органом.