На чэмпіянаце свету з’явілася новая любімая фанатка. Усе шалеюць ад заўзятаркі зборнай Парагвая ШМАТ ФОТА
У барацьбу за званне самай пазнавальнай балельшчыцы чэмпіянату свету ўключылася фанатка зборнай Парагвая Наіэль Агілерэ. Пасля таго як дзяўчыну некалькі разоў паказалі падчас трансляцый матчаў, яна стала знакамітай: Агілерэ ўжо прапанавалі мадэльныя кантракты і ролю ў серыяле, піша Onliner.

Падчас чэмпіянату свету фанатка зборнай Парагвая Наіэль Агілера некалькі разоў трапляла ў кадр тэлекамер на трыбунах — і хутка стала адной з самых заўважных заўзятарак турніру. Яе вобраз аказаўся настолькі запамінальным, што некаторыя фанаты ўжо лічаць дзяўчыну талісманам каманды: маўляў, калі Агілера на стадыёне, Парагвай абавязкова пераможа. Напярэдадні парагвайцы ў 1/16 фіналу выбілі Германію, выйграўшы серыю пенальці.
У выніку нечаканая папулярнасць прынесла дзяўчыне прапанову кантракта ад мадэльнага агенцтва. Акрамя таго, Наіэль запрасілі зняцца ў серыяле. Сама Агілера ў інтэрв’ю на парагвайскім тэлебачанні распавяла, што ў яе свая мэта: прадстаўляць Парагвай на конкурсе «Міс Сусвет». У Instagram дзяўчыны 349 тысяч падпісчыкаў.
Сама дзяўчына — ураджэнка горада Марыяна-Роке-Алонса. Зараз яна мадэль, інфлюенсер і студэнтка факультэта псіхалогіі, дзе завяршыла першы год навучання. На другі яна хоча стварыць арганізацыю па абароне жывёл.
Каментары
Ну правда же время каких-то инфантильных задр...в. В реальном мире много красивых девушек. И даже сильно более красивых. И с ними можно знакомиться. И жениться на них тоже можно. Да, придется постараться. И да, надо что-то из себя представлять (я не о деньгах и не о спонсорстве). Но какой смысл пялиться на кого-то, кого ты в реальной жизни никогда не увидишь, только потому, что на нее пялится еще миллион таких же задр...в?
Прыгажосць жанчыны,дзяўчыны ,на мой погляд, у эмацыйнасці,жаночасці.А тут нібыта навязваюць нешта штучнае ,стандартнае.