«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён
Аляксандр Касцюкевіч запомніўся мінчукам, якія адпачывалі ў цэнтры сталіцы. Пазнаць юрыста нескладана: ён у тым жа пінжаку, у якім выходзіў у эфір.

У інтэрнэце з'явілася відэа, у якім немалады чалавек паводзіць сябе непрыстойна ў цэнтры Мінска. Ён лаецца, выпівае на вуліцы, паказвае сярэдні палец і выглядае не зусім адэкватным. Падзеі адбываліся на Зыбіцкай.
Адно з відэа стала вірусным і набрало больш за 4 мільёны праглядаў у інстаграме.
Асцярожна, нецэнзурная лаянка!
У героі мы пазналі юрыста Аляксандра Касцюкевіча. Гадамі ён як пастаянны госць эфіраў СТБ выступаў перад гледачамі як эксперт: тлумачыў змены ў Крымінальным кодэксе і КаАП, расказваў пра падаткі, біяметрычныя пашпарты, спрэчкі з суседзямі ці правілы для таксістаў. Апошні раз ён быў у эфіры СТБ у 2023 годзе.

Мяркуючы па ўсім, Касцюкевіч у мінулым — штатны юрыст групы кампаній «РэалБос», якая з 2009 года гандлюе гатовым бізнэсам. Касцюкевіч, паводле рэсурсаў кампаніі, ужо шмат гадоў суправаджае значную частку здзелак.
Фірма рабіла з тэлевізійнай вядомасці свайго юрыста маркетынгавы козыр: сярод сваіх пераваг яна асобным пунктам пазначала, што «нашы юрысты — кансультанты папулярных ТБ-праграм».
Каментатары пад відэа расказваюць пра драматычны развод Аляксандра, які і прывёў яго да такога выгляду, але праверыць іх сцверджанні немагчыма.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары