Здарэнні33

Мінскі паслядоўнік Ніколы Тэслы прыпаяў 10 батарэек да электрасамаката — і спаліў кватэру

Здарэнне адбылося яшчэ пры канцы мая ў адной з кватэр. Адбыўся моцны пажар у кватэры.

У выніку патрэскалася шкло ў акне, аплавіўся ПВХ-падваконнік, часткова выгарэлі шпалеры, быў пашкоджаны ламінат, а таксама абвугліўся каркас ложка, паведаміў Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

 Як высветлілася пазней, мінчанін вырашыў самастойна мадэрнізаваць акумулятар свайго электрасамаката пасля прагляду відэа ў інтэрнэце.

Каб павялічыць ёмістасць акумулятарнай батарэі, ён дадаў да асноўнага акумулятара яшчэ 10 батарэек і злучыў іх паміж сабой пры дапамозе паяльніка.

Пасля завяршэння ўсіх работ і пры ўсталяванні батарэі ў корпус пачалося іскрэнне, а затым успыхнула адкрытае полымя, якое самастойна патушыць не ўдалося.

Каментары3

  • Тэсла
    04.07.2026
    Гэта пасьлядоўнік Папандопалы, а не Тэслы…
  • ШЗС
    04.07.2026
    Жаль хлопца, да посьпеха ішоў… шмат хто робіць такога за 18650,но паяльнік тут будзе ворагам. Прыпой можа капнуць с + клемы у дзірачку на той батарэе,і замкнуць яе з выбухам. Легкае пашкоджанне пленкі така сама можа прывясці да выбуху. Будьзе асцярожнымі з імі
  • аматар
    05.07.2026
    Хорошо хоть не получил премию Дарвина, думаю что всё ещё впереди!

Цяпер чытаюць

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

Усе навіны →
Усе навіны

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск6

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць