Здарэнне адбылося 14 ліпеня.
Мужчына вырашыў дадаць лёгкаўзгаральнай вадкасці. У момант успышкі да мангала падышоў падлетак. У выніку здарэння дзіця атрымала апёкі. Пацярпелага шпіталізавалі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, паведамляе МНС.
У МНС нагадалі, што ўспышкі пароў бензіну, ацэтону, бензолу, некаторых спіртоў і эфіраў нярэдка становяцца прычынай узгаранняў, у выніку якіх людзі атрымліваюць траўмы. Каб пазбегнуць такіх сітуацый, неабходна выконваць меры бяспекі і навучаць гэтаму дзяцей.
Выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя вадкасці пры распальванні мангалаў нельга.
Каментары