Грамадства44

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Працуючы ў беларускім пасольстве ў Маскве, Дар'я Шманай дапамагала Лукашэнку падчас яго візітаў у Расію. А вольны час бавіла ў кампаніі расійскай багемы.

У цэнтры фота Андрэй Малахаў і Вікторыя Шэлягава. Дар'я Шманай першая справа. Фота: myweekend.ru

У 2022 годзе Дар’я Шманай — былая супрацоўніца службы пратаколу Лукашэнкі — паехала ў Расію як дарадца-пасланніца беларускага пасольства ў Маскве.

Сёлета прыгажуня стала кіраўніцай таямнічай беларускай арганізацыі. У створанага па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі «Фонду першага» ёсць даччыная арганізацыя ў Расіі пад назвай «Крыніца». Менавіта яе з 8 мая 2026 года ўзначаліла Дар’я Шманай.

А ў вольны час Шманай вядзе даволі насычанае свецкае жыццё.

Сёлета Масленіцу Дар’я святкавала ў маскоўскім рэстаране Savoy на бранчы жонкі расійскага «караля пахаванняў» Вікторыі Шэлягавай (яе муж Алег мае бізнэс у сферы рытуальных паслуг).

Сама ж Вікторыя вядомая сваім актыўным свецкім жыццём, а таксама імкненнем да адраджэння рускіх традыцый.

На яе Масленіцы ў адзін кадр з гаспадыняй мерапрыемства трапілі шоўмен Дзмітрый Малахаў і Дар’я Шманай.

Летась у снежні Дар’я бавіла час на элітным свецкім івэнце — пераднавагоднім вечары ювелірнага брэнда Flawless у гатэлі Stella di Mosca. Тусіла там беларуска ў кампаніі тэлевядучых Андрэя Малахава і Юліі Бараноўскай, спявачкі Зары ды іншай расійскай багемы.

Каб не выглядаць шэрай мышкай на фоне зорак, у свет Шманай выгуляла сумачку Chanel (новая такая каштуе ад 3000 да 4500 еўра).

Фота: anazarovphoto.ru

Дарэчы, ювелірныя брэнды Дар’я любіць. Летась на здымках Comedy Club яна выгуляла калье ад Van Cleef & Arpels — падобнае да Vintage Alhambra 10 motifs з жоўтага золата 18 карат і чорнага оніксу (яго кошт на афіцыйным сайце даходзіць да 10 тысяч еўра).

У 2024 годзе Шманай злятала ў Сочы на адкрыццё юбілейнага ХХ фестывалю «Новая хваля». Месца ёй дасталася пасярод VIP-гасцей — проста перад Дар'яй сядзеў Алег Газманаў з жонкай Марынай.

Дар'я Шманай (у другім шэрагу справа) на адкрыцці юбілейнага ХХ фестывалю «Новая хваля». Фота: kp.ru

Да гэтага, у 2023 годзе, Дар’я засвяцілася на незвычайным модным паказе — тады расійская дызайнерка Аніка Керымава зрабіла калабарацыю разам з сынам Філіпа Кіркорава. Тата-спявак падарыў Марціну на 11‑годдзе каля $115 тысяч — каб школьнік мог выпусціць люксавую калекцыю адзення.

Таксама на паказе госці ўбачылі калекцыю адзення ў стылі casual па матывах малюнкаў дачкі Філіпа — Алы-Вікторыі.

Шманай сядзела ў кампаніі з Андрэем Малахавым і Сяргеем Лазаравым.

Дар'я Шманай на паказе сына Кіркорава. Фота: stiletto.blog

А ў 2022 годзе Філіп Кіркораў арганізоўваў шыкоўную вечарыну з нагоды адзінаццацігоддзя сваёй дачкі Алы-Вікторыі. Бацька ўрачыста падарыў імянінніцы калекцыйныя завушніцы Louis Vuitton.

Канечне, госці свята таксама былі не простымі людзьмі. Тая вечарына больш нагадвала чырвоную дарожку перад «Песняй года», чым дзень нараджэння школьніцы.

Дар'я Шманай на дні нараджэння дачкі Кіркорава. Фота: pitaniemalysha.ru

Завіталі, напрыклад, Яна Рудкоўская, Валерыя і Іосіф Прыгожыны, Ягор Крыд — ды шмат хто яшчэ. На адным са здымкаў можна пабачыць і Дар’ю Шманай, якая весела ўсміхаецца побач з Кіркоравым (той, здаецца, нават крыху прыабдымае яе).

Імаверна, з каралём расійскай эстрады Дар'я пасябравала яшчэ да свайго афіцыйнага пераезду ў Маскву. Яе можна пабачыць на фота з вечарыны 2021 года — тады Кіркораў рыхтаваў да «Еўрабачання» спявачку Наталлю Гардзіенка, якая павінна была прадстаўляць Малдову на конкурсе.

Фота: kp.ru

У гонар артысткі Кіркораў арганізаваў маштабную прэзентацыю яе песні ў Маскве — паклікаў увесь бамонд. На адным з кадраў бачна, як Дар’я Шманай, Філіп Кіркораў (які абдымае дзяўчыну за талію) і Ігар Крутой робяць агульнае сэлфі.

Каментары4

  • Неверагодна
    14.07.2026
    Як жа прафесійна ўсё ж працуе яйцатрас Лукашэнка! Свая агентура літаральна паўсюль. Мельнікавы-Харысавы цалкам справаздачаць грантавыя сілы на Захадзе, Шманаі - поўны ўваход у расейскую багему.
    Усе працуюць на дыктатара!
  • jeden das seine
    14.07.2026
    А [Рэд. Выдалена] дурні з чырвоным і сінім пашпартамі за гэтыя садом і гамору дабраахвотна ў штабелі пад Малой Такмачкай складваюцца. Недзе ўсміхаецца адзін Дарвін. Тэорыя натуральнага адбору працуе.

    [Зрэдагавана]
  • Кастус
    15.07.2026
    Соболенко каждый день, клуб Виктора Лу, жизнь Шманай.... [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць