У Беларусі ў спіс так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў» уключылі яшчэ два праекты — Kamaroŭka і «Беларускае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння 1514», піша «Вясна».

МУС прызнала такім фарміраваннем «Беларускае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння 1514». Паводле ведамства, да яго маюць дачыненне Андрэй Трацэўскі, Станіслаў Шашко і Кірыл Балахонаў.
Падраздзяленне 1514 складаецца з беларускіх добраахвотнікаў і ўваходзіць у склад «Спецпадраздзялення Цімура» Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.
КДБ, у сваю чаргу, уключыў у гэты спіс праект Kamaroŭka. Паводле інфармацыі спецслужбы, з ім звязваюць Дзмітрыя Завадскага, Вольгу Касянчук і Ксенію Каменку.
Праект Kamaroŭka пазіцыянуе сябе як міжнародны маркетплэйс беларускіх тавараў, дзе прапануецца прадукцыя беларускіх вытворцаў — ад прадметаў інтэр'еру да адзення.
Каментары