Грамадства

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор

Звычайны ліфт у адным з мінскіх дамоў парадаваў людзей. Прычына — беларускамоўная агучка паверхаў.

«Штоооо, паслухайце самі! Я ўпершыню сустрэў ў Мінску. Беларускамоўны ліфт. Высотка каля Аэрадромнай. Я нават некалькі разоў праехаўся на ім уверх і ўніз — настолькі незвычайна гэта», —

эмацыйна напісаў у Threads малады чалавек пад нікам theuladzislau, які называе сябе «маладым і адзінокім зумерам з Беларусі», суправадзіўшы свае словы відэа з ліфта.

Допіс сабраў каля тысячы лайкаў і прыкладна 19 тысяч праглядаў. Але адметны ён не толькі гэтым: амаль усе каментары пад ім напісаныя па-беларуску.

«Нічога сабе. Які цуд», 

«Няўжо? Калі так,то гэта ачмурэнна»,

«Ох бы на кожным паверсе спыняўся б)»,

«Як цікава! Крута!» — не хавалі каментатары захаплення.

Асобныя выказалі меркаванне, што «такая агучка павінна стаць базавай для ліфтаў».

Некаторыя прызналіся, што хацелі б чуць родную мову не толькі ў гэтым ліфце, а паўсюль.

«Мёд для вушэй) Вось бы ўсюды ў нашай краіне гучала родная мова!»

Знайшліся і тыя, для каго гэтая дробязь зрабіла раён больш сімпатычным.

«Гэты раён цяпер мне больш падабаецца»,

«Вось такі Мінск-Свет мне падабаецца».

У каментарах людзі пачалі дзяліцца ўласнымі назіраннямі. Высветлілася, што беларускамоўныя ліфты ёсць не толькі ў Мінску.

«У гарадзенскіх новых паліклініках такія ліфты беларускамоўныя»,

«Гродна, гасцініца «Турыст», таксама беларускамоўны ліфт»,

«У санаторыі «Радон» усе ліфты беларускамоўныя».

Сярод дзясяткаў захопленых водгукаў асабліва вылучаўся адзін кароткі каментар. Ён не крытыкаваў саму ідэю беларускамоўнага ліфта, але нагадваў, што падобная радасць для многіх ужо сама па сабе выглядае сімвалічнай.

«Дажыліся… Радуемся беларускай мове ў Беларусі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі22

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар «Драздоў» заявіў, што чакае афіцыйных выбачэнняў ад гомельскай раёнкі4

Мінчанка аддала аферыстам больш за 50 тысяч даляраў, заклаўшы кватэру, і аформіла 15 SIM-карт2

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках13

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу4

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі22

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць