Надвор'е33

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА

Жыхар Гомеля, які падчас навальніцы пераходзіў пешаходны мост паміж мікрараёнамі Стары Аэрадром і Сельмаш, выпадкова зняў на відэа ўдар маланкі, што адбыўся зусім блізка ад яго, піша «Метэавайб».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

На запісе відаць, як мост залівае моцны дождж, а парывісты вецер дзьме збоку. У нейкі момант усё навокал на імгненне асвятляе яркая ўспышка, пасля чаго адразу раздаецца магутны гром. Мяркуючы па відэа, маланка ўдарыла зусім побач з аўтарам запісу.

Пасля моцнай навальніцы ў Гомелі гарадскія службы працягваюць ліквідаваць яе наступствы. У раёне аўтавакзала і аддзялення «Белпошты» адпампоўвалі ваду з падтопленых тэрыторый. Таксама паведамлялася, што быў парушаны рух транспарту па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Савецкай, Яфрэмава, а таксама па праспектах Леніна і Перамогі, але ён ужо адноўлены.

Каментары3

  • .
    13.07.2026
    Прабачце, але вельмі непрыгожа, калі выданне сістэмна забывае пра першакрыніцы.
    Калі на які БелТА спасылка будзе, а на аматарскія беларускія праекты і старонкі беларусаў у сацсетках - не.
  • Кол
    13.07.2026
    Мне не патрафіла сфатаграфаваць маланку, было не да таго, але я бачыў яе знутры, калі яна даўбанула прама ў тое, у чым я й знаходзіўся... Сьпярша яна хвастáла зусім побач, зь вялікай частатой, нібы калібравала прыцэл, а потым гахнула дык гахнула, дакладней не бывае.
    Дык вось, знутры яна жоўта-залатая й бліскучая, накрывае, як нібы туманам, ды так, што нічога наўкол ня бачыш, зусім. Я сьпярша пачуў тузін алярмаў апаратуры, якой там было шмат, і толькі цераз 3-5 секунд убачыў сьпярша іх візуальныя сігналы, а потым і само абсталяваньне ! Усё давялося перазапускаць, і дзякуй Богу пасьпяхова, нічога не згарэла й не адмовіла, акром адной ня значнай прылады, якую давялося замяніць цалкам.
    Дарэчы, калі маланка б'е побач, яна зусім не такая, ніткападобная, а прыкладна, як камель добрага дрэва.
  • Vasia
    14.07.2026
    A dzie fota?

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць