Эканоміка1919

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі

Еўрапейская камісія кардынальна змяніла падыход да жывёлагадоўлі. Калі яшчэ нядаўна Брусель заклікаў скарачаць пагалоўе дзеля барацьбы са змяненнем клімату, то цяпер называе статкі элементам харчовай бяспекі, эканамічнай устойлівасці і нават абароны ўсходніх межаў Еўрасаюза. З падрабязнасцямі знаёміць Politico.

Яшчэ некалькі гадоў таму Еўрасаюз разглядаў жывёлагадоўлю найперш як адну з галоўных крыніц выкідаў парніковых газаў. Менавіта на яе прыпадае каля дзвюх трацін усіх выкідаў сельскай гаспадаркі ЕС, а пашы і кармавыя культуры займаюць амаль траціну сельскагаспадарчых угоддзяў.

У шэрагу краін абмяркоўваліся меры па скарачэнні пагалоўя. У Нідэрландах пасля судовых рашэнняў, якія абавязалі ўлады скараціць выкіды злучэнняў азоту, пачалі распрацоўваць праграму выкупу фермерскіх гаспадарак, якая магла б прывесці да істотнага скарачэння колькасці жывёлы. У Ірландыі таксама разглядалася магчымасць зменшыць пагалоўе кароў дзеля выканання кліматычных абавязацельстваў.

Для многіх еўрапейскіх фермераў гэтыя планы разам з абмежаваннямі на выкіды метану, выкарыстанне пестыцыдаў і іншых экалагічных нормаў сталі сімвалам палітыкі, якая пагражае самой будучыні іх гаспадарак. Масавыя пратэсты, што ахапілі Еўропу ў 2024—2025 гадах, прымусілі Брусель перагледзець падыход.

Новая стратэгія

Прадстаўленая цяпер стратэгія Еўракамісіі па развіцці жывёлагадоўлі сведчыць пра кардынальную змену прыярытэтаў. Замест размоў пра неабходнасць скарачаць пагалоўе Брусель называе жывёлагадоўлю асновай харчовай бяспекі, эканамічнай устойлівасці і нават стратэгічнай аўтаноміі Еўропы.

Паводле Еўракамісіі, галіна забяспечвае каля сямі мільёнаў працоўных месцаў, стварае прадукцыю прыкладна на 400 мільярдаў еўра за год і падтрымлівае станоўчае сальда замежнага гандлю.

У Бруселі адзначаюць, што галоўная пагроза цяпер іншая: пагалоўе жывёлы паступова змяншаецца, а пустыя сельскагаспадарчыя землі, «асабліва на ўсходняй мяжы, ёсць фактарам рызыкі для бяспекі».

Замест забарон — стымулы

Новая стратэгія не прапануе новых патрабаванняў па скарачэнні пагалоўя, падаткаў на сельскагаспадарчыя выкіды або іншых жорсткіх абмежаванняў.

Наадварот, Еўракамісія робіць стаўку на інвестыцыі і тэхналогіі. Паводле яе ацэнак, галіне неабходна каля 18 мільярдаў еўра, каб мадэрнізавацца. Таксама плануецца падтрымліваць выкарыстанне новых кармавых дабавак, удасканаленне парод жывёлы і іншыя тэхналогіі, якія дазваляюць змяншаць выкіды.

Брусель таксама не заклікае еўрапейцаў менш ужываць мяса і малочных прадуктаў. Наадварот, іх плануюць прасоўваць праз школьнае харчаванне, дзяржаўныя закупкі і інфармацыйныя кампаніі.

Фота: agriculture.ec.europa.eu

Не ўсе згодныя

Асобныя спрэчкі выклікае падыход Еўракамісіі да ўліку выкідаў метану. Гэты газ затрымлівае значна больш цяпла, чым вуглякіслы, але распадаецца на працягу дзесяцігоддзя, у той час як CO2 захоўваецца стагоддзямі.

Лабісты развіцця сектара сцвярджаюць, што стабільнае пагалоўе практычна не дадае новага пацяплення, а традыцыйныя метады падліку перабольшваюць яго ўплыў. Сусветныя лідары па вытворчасці малочнай прадукцыі і ялавічыны Ірландыя і Новая Зеландыя актыўна прасоўваюць такую пазіцыю на міжнародным узроўні.

Новая стратэгія ЕС фактычна прымае іх бок. Адказам на праблему метану з’яўляецца не ўвядзенне лімітаў, а праект па яго вымярэнні: выкіды будуць фіксавацца на ўзроўні кожнай фермы, каб узнагароджваць тых гаспадароў, якія выкарыстоўваюць спецыяльныя кармавыя дабаўкі або разводзяць жывёл з меншым узроўнем выкідаў. 

У дакуменце таксама выкарыстоўваецца паняцце «біягенны метан», падкрэсліваючы, што гэты газ з'яўляецца часткай натуральнага кругавароту вугляроду, а не вынікам спальвання выкапнёвага паліва. У Еўракамісіі сцвярджаюць, што гаворка ідзе толькі пра больш дакладны навуковы падыход да ацэнкі выкідаў.

Экалагічныя арганізацыі выступаюць супраць такога падыходу. Больш за трыццаць прыродаахоўных арганізацый, у тым ліку Greenpeace і Еўрапейскае экалагічнае бюро, яшчэ ў чэрвені заклікалі Еўракамісію не прыніжаць ролю жывёлагадоўлі ў змяненні клімату. Яны спасылаюцца на даследаванні, якія паказваюць, што метан аднолькава награвае атмасферу незалежна ад таго, ці паходзіць ён ад кароў, ці ад газаправодаў.

Крытыкуюць стратэгію і навуковыя дарадцы ЕС па пытаннях клімату. Яны мяркуюць, што адных тэхналагічных рашэнняў будзе недастаткова і без паступовага скарачэння пагалоўя жывёлы дасягнуць кліматычных мэт Еўрасаюзу будзе складана.

Каментары19

  • Ага
    15.07.2026
    “новых кармавых дабавак, удасканаленне парод жывёлы” чытай шкодныя дабаўкі і гмо жывёлы…. У Беларусі трэба захаваць старыя, мясцовыя віды кароў, коней, коз, курэй, гусей, качак і г. д. калі яны яшчэ дзе ёсьць, а таксама старыя сарты яблык, груш, вішань, сьліваў, насеньня і г. д. якія тут расьлі і давалі цудоўныя ўраджаі бяз хіміі і былі ўстойлівыя да ўсіх хвароб. Чуткі ходзяць , што такія банкі арыгінальнага насеньня і жывёл бяз зьменаў маюць Англія, Штаты і інш. краіны.
  • Рыгор
    15.07.2026
    Гэты ЕС вельмі нагадвае СССР, такія ж прыдуркаватыя рашенні прымаюцца арміяй чынавенства. Трэба не маць анікага розуму каб с’цвяржаць што праблему(якой можа і няма) можна вырашыць знішчэньнем кароў. Вырашае чыноўнік плаціць падаткаплацельшчык =сацыялізм.
  • Рыгор
    15.07.2026
    Ага, згодзен з вамі.

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць