Здарэнні11

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар

56‑гадовы мужчына займаўся браканьерствам на беразе Фінскага заліва, а яны яму перашкаджалі.

Памежнікі ФСБ. Ілюстрацыйнае фота 

У лютым 2024 года вайсковы пенсіянер з Дуброўна, які жыве ў Ленінградскай вобласці Расіі, адправіўся на бераг Фінскага заліва ў пошуках рыбы.

Рыбная лоўля была ўдалай — хоць і незаконнай, — але калі пенсіянер выязджаў на сваім «Фальксвагене», насустрач яму выйшлі некалькі супрацоўнікаў памежнага ўпраўлення ФСБ.

Яны папрасілі паказаць, што ў машыне, але мужчына вырашыў прарвацца. Ён рушыў проста на дваіх супрацоўнікаў, якія стаялі перад капотам. Каб не трапіць пад колы, тыя ўхапіліся за капот і бакавое люстэрка — адзін трымаўся рукамі за капот каля лабавога шкла, упіраючыся нагамі ў бампер, другі трымаўся аналагічна і адной рукой за люстэрка.

Мужчына праехаў з імі так каля 200 метраў, пасля чаго адзін з пацярпелых сарваўся і ўпаў, а задняе левае кола аўтамабіля пераехала яму нагу. Другога памежніка ён пранёс на капоце яшчэ каля 600 метраў, пакуль не спыніўся. Калі той падбег да машыны, спрабуючы затрымаць браканьера, кіроўца ўдарыў яго кулаком у твар. І толькі тады пенсіянера затрымалі.

У выніку наезду адзін з памежнікаў атрымаў разрыў мышцы галёнкі і іншыя пашкоджанні, кваліфікаваныя як лёгкія пашкоджанні.

Вайсковы пенсіянер поўнасцю прызнаў віну і пакаяўся, а таксама добраахвотна кампенсаваў маральную шкоду пацярпелым — прыкладна $2000 і $1000.

Суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 2 ст. 318 КК РФ (гвалт, небяспечны для жыцця і здароўя, у дачыненні да прадстаўніка ўлады) і прызначыў 9 месяцаў калоніі. З улікам таго, што паўгода пенсіянер прасядзеў у СІЗА, яго адпусцілі ў зале суда.

За браканьерства яго аштрафавалі прыкладна на $5000, а машыну канфіскавалі.

Каментары1

  • ?
    13.07.2026
    Русский мир ?

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць