Памёр адзін з найстарэйшых святароў Гродзенскай епархіі — Мікалай Гляд
Яму было 70 гадоў.

Мікалай Гляд памёр 12 ліпеня з прычыны раптоўнай хваробы. Ён служыў у храме Мікалая Цудатворца ў Дубне Мастоўскага раёна.
«Смерць протаіерэя Мікалая Гляда — незаменная страта для Гродзенскай епархіі. Яго жыццё было цалкам прысвечана служэнню святой Царквы Хрыстовай і людзям, якіх ён акармляў з неаслабнай пастырскай рэўнасцю на працягу больш як трыццаці сямі гадоў», — паведамляе Гродзенская епархія.
Мікалай Гляд нарадзіўся 22 кастрычніка 1955 года ў в. Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў набожнай сям'і. Праз месяц быў ахрышчаны ў тамтэйшай царкве. Атрымаў спецыяльнасць ва Украіне, служыў у войску.
У кастрычніку 1987 года ўзяў царкоўны шлюб з Марыяй Разановіч. У іх было чацвёра сыноў: Андрэя, Юрый, Мікалай і Васіль.
Мікалай Гляд адчуў пакліканне да пастырскага служэння, айцец Мікалай паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, якую з поспехам скончыў у 1997 годзе. У 1988 годзе быў пасвечаны ў сан дыякана, потым іерэя (святара).
Служыў настаяцелем храма ў в.Кузьмічы Ваўкавыскага раёна, потым у Самуйлавічах. У Дубне служыў са снежня 2000 года. Быў узнагароджаны некалькімі ўзнагародамі БПЦ.
Каментары