Свет

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў, што Францыя дасць Украіне ліцэнзіі на вытворчасць французскіх ракет. Пра гэта ён заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, а таксама лідарамі Вялікабрытаніі і Германіі Кірам Стармерам і Фрыдрыхам Мерцам, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі і Эмануэль Макрон. Фота: Tom Nicholson / Pool Photo via AP

Па словах Макрона, гаворка ідзе пра ліцэнзійную вытворчасць ракет Aster, якія выкарыстоўваюцца ў зенітных ракетных комплексах SAMP/T, распрацаваных Францыяй сумесна з Італіяй. Ён таксама адзначыў, што некалькі іншых краін ужо прынялі падобныя рашэнні аб перадачы Украіне ліцэнзій на вытворчасць узбраення.

Французскі прэзідэнт паведаміў, што разам з Уладзімірам Зяленскім яны зацвердзілі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва, якая прадугледжвае далейшае развіццё ўзаемадзеяння ў сферы супрацьпаветранай абароны. У яе рамках Украіна набудзе першую партыю сістэм SAMP/T новага пакалення, якія дапоўняць ужо запланаваныя пастаўкі сродкаў супрацьпаветранай абароны.

У сваю чаргу Уладзімір Зяленскі падзякаваў Францыі за рашэнне перадаць ліцэнзіі на вытворчасць ракет Aster і SCALP, назваўшы гэты крок важным для ўмацавання абараназдольнасці краіны.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп таксама паведаміў, што Вашынгтон гатовы даць Украіне права на вытворчасць ракет-перахопнікаў для сістэм Patriot. Паводле паведамленняў СМІ, іх выпуск, хутчэй за ўсё, будзе арганізаваны на тэрыторыі адной з еўрапейскіх краін, сярод якіх разглядаецца Германія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць