Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб тэрыторыі Расіі, пад якія трапілі ўсе найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя заводы, абаронныя прадпрыемствы і трубаправоды «Транснафты».

«Гэта эскалацыя, але гэта таксама эскалацыя, якая можа дапамагчы прывесці да завяршэння [вайны]», — сказаў Трамп на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім на саміце НАТО ў Анкары.
«Мы аказваем вельмі шмат ціску на прэзідэнта Пуціна. Я не думаю, што яму падабаецца тое, што адбываецца», — дадаў прэзідэнт ЗША.
Па словах Трампа, і Масква, і Кіеў хацелі б завяршэння канфлікту, але і Пуцін, і Зяленскі аказаліся «складанымі».
«Мы шмат спынілі войнаў. Але, думаю, гэта [вайна] — не самае лёгкае. Пуцін такі нялёгкі чалавек, спадар прэзідэнт [Зяленскі] — складаны па-свойму чалавек», — сказаў Трамп, маючы на ўвазе Зяленскага, які сядзеў побач з ім.
Таксама ён дадаў, што мае намер сёння ж пагаварыць з Пуціным.
ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»
Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў
Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot
Трамп абвясціў пра спыненне перамір’я паміж ЗША і Іранам
Каментары
Я спыніў усе войны на свеце, там сёння мы б'ем па Іране
Фондавы рынак прыбіў дах і ляціць у космас, а мне далі залаты мяч. Інфанціна гэтак і сказаў. Маўляў, там нейкая малая краіна перамагае Амерыку на полі, але на самой справе без мяне не было б ні кубка свету, ні футболу. ні электрычнасці!!