Здарэнні55

Двое мінчукоў «кінулі» замежніка на 130 тысяч даляраў

Ахвярай буйнога махлярства стаў грамадзянін адной з краін Усходняй Азіі.

Як паведамляе міліцыя, двое мінчукоў ва ўзросце 31 і 36 гадоў прапанавалі іншаземцу паслугу — абмяняць наяўныя даляры на крыптавалюту.

Мужчына перадаў ім пакет з грашыма. Аднак саўдзельнікі непрыкметна падмянілі яго на такі ж пакет, але з фальшывымі купюрамі. Зрабіўшы выгляд, што пералічваюць грошы, махляры абурыліся, нібыта іншаземец спрабуе разлічыцца з імі падробкамі.

Пасля гэтага яны адмовіліся ад здзелкі і хутка зніклі разам з сапраўднымі грашыма замежніка.

Сума стратаў склала 130 тысяч даляраў. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраваных. Частку выкрадзеных грошай у іх забралі і вярнулі ўладальніку.

Супраць мужчын завялі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры. Мінчукам пагражае да 12 гадоў зняволення.

Каментары5

  • Якуб
    08.07.2026
    навошта расейскі жаргон 90х гадоў "кінулі" перакладаць на беларускую мову. У нас ёсць слова "ашукаць". Я выгадаваўся на весцы, чуў натуральную мову. Махляваць, ашукаць - нашы словы
  • Альбинос
    08.07.2026
    Дауны. Премию Дарвина им.
    Они,видимо, из тех, кто считают, что раз иностранец, то лох и ку-ку)
  • эд
    08.07.2026
    Альбинос, думаеце, мясцовага яны не спрабавалі б ашукаць?

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць