Гэта кітайская марка.

Афіцыйны дыстрыб'ютар Changan у Беларусі абвясціў цану на электрычны седан UNI-L. Яго пазіцыянуюць як адно з самых даступных электрычных аўто D-класа, афіцыйна прадстаўленых у краіне, паведамляе av.by.

Даўжыня мадэлі — 4 785 мм, шырыня — 1 840 мм, вышыня — 1 470 мм, а колавая база дасягае 2 765 мм. Аўтамабіль пабудаваны на фірменнай пярэднепрываднай электрычнай платформе. Электрарухавік развівае 143 к.с. Ёмістасць цягавай батарэі CATL складае 51,9 кВт·г. Заяўлены запас ходу — да 530 км (па кітайскім цыкле CLTC).

У Changan UNI-L будзе аздоблены перфараванай скурай салон, «завіслая» цэнтральная кансоль, 10, 25‑цалевая лічбавая панэль прыбораў і мультымедыйны экран такой жа дыяганалі, бесключавы доступ, Bluetooth Hands Free і многае іншае.
Сярод «разумных памочнікаў» прадугледжаны сістэма электроннай стабілізацыі ESP, сістэма дапамогі пры пад'ёме HSA, сістэма кантролю ціску ў шынах TPMS, а таксама камера задняга агляду, асістэнт паркоўкі і іншыя опцыі.

Каштуе седан 49 900 рублёў (прыкладна 17 445 даляраў у эквіваленце).
Каментары