Кіно33

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»

Амерыканская тэлевізійная акадэмія абвясціла намінантаў 78‑й прэміі «Эмі», якая адбудзецца 14 верасня. Лідарам па колькасці намінацый стаў медыцынскі серыял «Бальніца Піт» — ён прэтэндуе адразу на рэкордныя 25 узнагарод, піша Vogue.

Бальніца «Піт»

За ім ідзе серыял «Хітрыкі» — камедыя пра працоўныя адносіны легендарнай дзівы стэндап-камедыі з Лас-Вегаса і маладой сцэнарысткі, прадстаўленая ў 24 намінацыях.

Таксама сярод лідараў «Эмі» сёлета — такія папулярныя серыялы, як «Бухта ўдоў». Гэта камедыя жахаў, падзеі якой адбываюцца ў астраўным мястэчку Бухта ўдоў у Новай Англіі, над якім вісіць шматвяковы праклён, што прыносіць на востраў разнастайныя звышнатуральныя бедствы. Серыял «Бухта ўдоў» атрымаў 19 намінацый.

А папулярны серыял «Мядзведзь», які распавядае пра будні невялікага сямейнага рэстарана ў Чыкага з Джэрэмі Аленам Уайтам у ролі шэф-кухара Кармі, прадстаўлены ў 23 намінацыях.

Всь некаторыя намінацыі.

Найлепшы драматычны серыял

  • «Дыпламатка» (The Diplomat)
  • «Пазалочанае стагоддзе» (The Gilded Age)
  • «Рыцар Сямі Каралеўстваў» (A Knight of the Seven Kingdoms)
  • «Рай» (Paradise)
  • «Піт» (The Pitt)
  • «Адна з нямногіх» (Pluribus)
  • «Павольныя коні» (Slow Horses)
  • «Вашы сябры і суседзі» (Your Friends & Neighbors)

Найлепшы камедыйны серыял

  • «Пачатковая школа «Эбат» (Abbott Elementary)
  • «Мядзведзь» (The Bear)
  • «Хітрыкі» (Hacks)
  • «Марго мае праблемы з грашыма» (Margo’s Got Money Troubles)
  • «Ніхто гэтага не хоча» (Nobody Wants This)
  • «Забойствы ў адным будынку» (Only Murders in the Building)
  • «Праўдзівая тэрапія» (Shrinking)
  • «Бухта ўдоў» (Widow’s Bay)

Найлепшы міні-серыял або анталогія

  • «Уся яе віна» (All Her Fault)
  • «Звер ува мне» (The Beast in Me)
  • «Сварка» (Beef)
  • «DTF: Сэнт-Луіс» (DTF: St Louis)
  • «Гісторыя кахання» (Love Story)

Найлепшая рэжысура камедыйнага серыяла

  • «Пачатковая школа «Эбат»
  • «Мядзведзь»
  • «Кампанія босаў» (The Chair Company)
  • «Хітрыкі»
  • «Шоу міс Пэт» (The Ms. Pat Show)
  • «Бухта ўдоў»

Найлепшая рэжысура драматычнага серыяла

  • «Пазалочанае стагоддзе»
  • «Рай»
  • «Бальніца Піт»
  • «Адна з нямногіх»
  • «Павольныя коні»
  • «Заданне»

Найлепшая рэжысура міні-серыяла, анталогіі або тэлефільма

  • «Сварка»
  • «Чорны трус»
  • «DTF: Сэнт-Луіс»

Найлепшы акцёр у камедыйным серыяле

  • Ях’я Абдул-Матын II — «Цуда-чалавек» (Wonder Man)
  • Стыў Карэл — «Певень» (Rooster)
  • Мэцью Рыс — «Бухта ўдоў» (Widow’s Bay)
  • Джэйсан Сігел — «Тэрапія» (Shrinking)
  • Марцін Шорт — «Забойствы ў адным будынку» (Only Murders in the Building)

Найлепшы акцёр у драматычным серыяле

  • Стэрлінг К. Браўн — «Рай» (Paradise)
  • Гэры Олдман — «Павольныя коні» (Slow Horses)
  • Марк Руфала — «Заданне» (Task)
  • Руфус Сьюэл — «Дыпламатка» (The Diplomat)
  • Ноа Уайлі — «Піт» (The Pitt)

Найлепшы акцёр у міні-серыяле, анталогіі або тэлефільме

  • Рыз Ахмед — «Прынада» (Bait)
  • Джэйсан Бэйтман — «Чорны трус» (Black Rabbit)
  • Чарлі Ханам — «Монстар: гісторыя Эда Гіна» (Monster: The Ed Gein Story)
  • Оскар Айзек — «Сварка» (Beef)
  • Мэцью Рыс — «Звер ува мне» (The Beast in Me)

Найлепшая актрыса ў камедыйным серыяле

  • Квінта Брансан — «Пачатковая школа «Эбат»» (Abbott Elementary)
  • Ая Эдэбіры — «Мядзведзь» (The Bear)
  • Эль Фанінг — «У Марга праблемы з грашыма» (Margo’s Got Money Troubles)
  • Ліза Кудроу — «Вяртанне» (The Comeback)
  • Джын Смарт — «Хітрыкі» (Hacks)

Найлепшая актрыса ў драматычным серыяле

  • Кэры Кун — «Пазалочанае стагоддзе» (The Gilded Age)
  • Чэйз Інфініці — «Запаветы» (The Testaments)
  • Керы Расел — «Дыпламатка» (The Diplomat)
  • Рэя Сіхорн — «Адна з нямногіх» (Pluribus)
  • Зендэя — «Эйфарыя» (Euphoria)

Каментары3

  • Filipp
    11.07.2026
    "Бальніца Піт"©
    Файны сэрыял, усім раю!
  • Nk
    11.07.2026
    Растлумачьце, чаму Slow Horses у драматычным, а не камедыйным пуле?
    Як ен можа супернічаць з The Diplomat, калі каманда Slow Horses натуральна насмехаецца над усім тым, што там адбываецца?

    Дарэчы, вельмі раю тым, хто фанат ангельскай іроніі і гумару, выдатных акторскай гульні і шпіенаў.
  • Праўда
    11.07.2026
    Nk, SH - вельмі неглыбокі серыял. Адзін сэзон ледзь даглядзеў. Зрэшты, гэта бяда сучаснай кіна-тэле-прадукцыі: яна робіцца нібы для ідыётаў.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць