Аятала Маджтаба Хаменеі звярнуўся да народа Ірана з пасланнем, у якім заявіў, што краіна адпомсціць за смерць папярэдняга лідара краіны, свайго бацькі Алі Хаменеі, а таксама ўсіх, хто загінуў у канфлікце, распачатым ЗША і Ізраілем.

«Прыгнечаныя паплечнікі, якія нечакана зазналі напад ворага і прынялі пакутніцкую смерць, — бласлаўлёныя вы… Мы клянёмся адпомсціць за тваю чыстую кроў і кроў усіх пакутнікаў… злачынцам і ганебным забойцам», — заявіў ён.
Хаменеі назваў свайго загінулага бацьку нявіннай ахвярай, падзякаваў дзясяткам мільёнаў людзей, якія прыйшлі развітацца з Алі Хаменеі, і заявіў, што «дзівосны і вялікі» народ Ірана — гэта яго гісторыя.
Ён дадаў, што Алі Хаменеі ўсё сваё жыццё прысвяціў ідэалам Ісламскай рэвалюцыі і прытрымліваўся запаветаў Хусэйна — унука прарока Мухамеда, які ў шыітаў лічыцца трэцім святым імамам.
Маджтаба Хаменеі заняў пасаду вярхоўнага лідара 8 сакавіка. Яго бацька Алі Хаменеі загінуў 28 лютага падчас авіяўдару, нанесенага ў рамках аперацыі ЗША і Ізраіля, але пахавалі яго толькі на гэтым тыдні.
Каментары