Грамадства77

З асуджанага за шпіянаж знаёмага Вольгі Карач у турме вымагалі грошы. А ён хваліўся, што можа дастаць іх у пасольстве Беларусі

Шматразовы чэмпіён Літвы па кікбоксінгу хацеў стрэсці з Мантаса Данелюса, былога юрыста «Нашага дома», 1500 еўра. Завялі крымінальную справу за вымагальніцтва, піша Kauno.diena.lt.

Мантас Данелюс. Фота з яго фэйсбука

У Літве неўзабаве пачнецца разгляд справы аб вымагальніцтве, ахвярай якога, магчыма, стаў Мантас Данелюс — грамадзянін Літвы, асуджаны за шпіянаж на карысць Беларусі і які цяпер адбывае пакаранне ў турме Правеніш­кес. Абвінавачаны ў вымагальніцтве — вядомы літоўскі спартсмен, шматразовы чэмпіён краіны па кікбоксінгу Раландас Агрба, які і сам ужо сядзіць — за папярэдняе вымагальніцтва і іншыя злачынствы.

Данелюс — інфарматар, які ў 2022‑2023 абслугоўваў інтарэсы беларускай прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай, цесна звязанай са спецслужбамі. Ён уціраўся ў шэрагі беларускіх апазіцыйных арганізацый у Вільні, як юрыст кансультаваў арганізацыю «Наш дом» Вольгі Карач. Данелюсу прысудзілі 9 гадоў зняволення за шпіянаж. Ён хоча, каб яго абмянялі ў Беларусь.

46‑гадовы Агрба — шматразовы чэмпіён Літвы па кікбоксінгу. Ён сядзіць за вымагальніцтва 5 тысяч еўра ў дробнага прадпрымальніка, а таксама за іншыя злачынствы.

У жніўні 2025 года адзін са зняволеных перадаў Данелюсу, што з ім хоча пазнаёміцца Раландас Агрба. Сустрэча прайшла прыязна — Агрба нават пачаставаў яго ежай, хоць па нефармальных турэмных правілах гэта было парушэннем: Данелюс належыць да ніжэйшай турэмнай «касты», а Агрба — да вышэйшай.

Канфлікт узнік пазней. Пасля планавага ператрусу ў пакоі знайшлі схаваныя тэлефоны, і адзін з людзей Агрбы абвінаваціў Данелюса ў тым, што той нібыта здаў наглядчыкам схованку.

Праз некалькі дзён Агрба запатрабаваў ад Данелюса 1500 еўра — суму, роўную цане трох тэлефонаў у турэмных умовах.

Атрымаўшы санкцыю суда, супрацоўнікі турмы пачалі праслухоўць размовы зняволеных. У запісах Агрба і яго блізкія абвінавачвалі Данелюса ў супрацоўніцтве з адміністрацыяй і пагражалі, што яго перавядуць да «пеўняў» — гэта турэмны эўфемізм для найніжэйшай касты.

Данелюс, у якога няма родных, заявіў, што грошы можа дастаць праз пасольства Беларусі, — і, адчуўшы пагрозу жыццю, звярнуўся да ахоўнікаў.

Агрба вінаватым сябе не прызнае. Ахоўнікам ён заявіў: «Пра гэтага чалавека я ведаю толькі з прэсы — што ён асуджаны за шпіянаж на карысць Беларусі, таму мне як літоўскаму патрыёту сорамна і непрымальна мець справы з такім чалавекам. Пры гэтым, паводле пракуратуры, менавіта Агрба сістэматычна псіхалагічна ціснуў на Данелюса, вызначаў тэрміны перадачы грошай праз трэціх асоб і патрабаваў яшчэ і купіць яму мабільны тэлефон.

Пасля выкрыцця інцыдэнту Данелюса перавялі ў іншую турму, каб гарантаваць яму бяспеку.

Каментары7

  • Ltr
    11.07.2026
    Сумленне, але ж гэта не бруд, а памылка НН.
    Бо Данелюс не "знаёмы Вольгі Карач", а лепшы сябра, з якім яна круціла гешэфты, а потым адмовілася прызнаваць
  • Ай-ёй
    11.07.2026
    Ltr , а дзе можна прачытаць каментар Вольгі Карача, што гэты ейны "лепшы сябра"? Ці на скрайні выпадак згадку, што яна адмовілася гэта каментаваць?
  • Чытай
    11.07.2026
    Ай-ёй, Пачытай каментар Пазняка, які хваліць Карач. Яму ні яе беларусафобія, ні яе сувязі з ФСБ не памеха.

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску23

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены29

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў15

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

Украіна абнавіла пералік прыярытэтных цэляў у расійскім тыле

Пуцін паабяцаў маракам, што Расія пераможа ў вайне11

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Чарнігаве, ёсць загінулыя

82‑гадовая амерыканская бабуля дабілася, каб у дамах састарэлых падавалі алкаголь4

Беларусы даехалі аўтастопам да Аўстраліі і расказалі, колькі патрацілі3

У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску23

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць