А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам
Падтрымка «Нашай Нівы» вырасла на 24%. Мы моцна цешымся такой ацэнкай нашай працы.

Так выйшла — не таго мы хацелі, але так ужо выйшла — што беларусы на сёння сталі «сеткавай нацыяй»: расцярушанай у свеце, якая сваю беларускасць і традыцыю захоўвае пераважна анлайн, бо ўнутры краіны «забаронена ўсё». І так будзе да таго часу, пакуль у Мінску не адбудуцца палітычныя перамены.
Для нас гонар, найвышэйшая ацэнка нашай працы, што «Нашай Ніве» беларусы Літвы пералічылі найбольш з усіх беларускіх СМІ — 19 023 еўра. Гэта на 24,4% больш, чым год таму.
З грамадскіх арганізацый столькі ж, колькі «Наша Ніва», сабраў яшчэ Беларускі музей імя Івана Луцкевіча — 19 320 еўра (найбольш з беларускіх ініцыятыў у Літве).
Але вынікі збору ў Літве (у Польшчы гэтыя даныя апрацоўваюцца даўжэй, стануць вядомыя пад восень) паказваюць таксама, як шмат грошай у беларусаў «валяецца пад нагамі». Гэта пытанне пары клікаў падчас падачы падатковых дэкларацый у Польшчы і Літве — пару клікаў, і ты пералічыў працэнт ад падаходнага таму, чыя праца табе важная.
Гэтыя грошы могуць пайсці на беларускую справу, а інакш выкарыстаюць літоўская, польская дзяржава на свае патрэбы. Не забудзьце зрабіць гэтыя клікі і ў наступным годзе.
Пералічыце 1,2 або 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама. І папрасіце вашых супрацоўнікаў зрабіць тое самае
Беларусам у краінах Вольнага свету нельга заставацца ў здранцвенні «толькі ж не варушыся, толькі ж не вытыркайся, толькі ж не звяртай на сябе ўвагі», якое ёсць натуральным спосабам самазахавання пры жыцці пад дыктатурай.
Каб застацца моцнай супольнасцю нават у перыяд вымушанай сеткавасці, каб захаваць СМІ, навуку, цэрквы, школкі, летнікі, фестывалі, палітычнае прадстаўніцтва, мусім выкарыстоўваць кожны даступны інструмент — у тым ліку і гэты працэнт ад падатковага. Гэта пара секундаў для кожнага — а супольнасць атрымлівае салідныя грошы.
Агулам то па Літве самая папулярная ініцыятыва — фонд дапамогі Украіне Mėlyna ir geltona («Жоўта-блакітны»), на яго людзі заданацілі найбольш — і беларусы, упэўнены, таксама.
І нагадваю заўсёднае: калі вам важна тое, што робіць «Наша Ніва», падтрымайце нас і праз Патрэон, праз Пэйпол, або перадаўшы Рэдакцыі іх любым іншым зручным для вас спосабам, праз тых рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста.
А яшчэ — падказвайце нам, на што звярнуць увагу, падказвайце, што нам трэба ведаць, падказвайце, у чым мы памыляемся, і перадавайце інфармацыю знутры Беларусі праз тэлеграм @nn_editor або на мэйл [email protected]. Або ў Сігнал ці іншым спосабам тым з рэдактараў і журналістаў «НН», якіх ведаеце асабіста.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Рэд. Не, гэта не малая для нас сума, гэтага не мала. І не забывайце, што гэта толькі працэнт з Літвы. Яшчэ Польшча, а яшчэ іншыя крыніцы даходаў.
[Зрэдагавана]
Рэд. У Беларусі больш рэпрэсіўны рэжым, чым у Расіі, таму многае тое, што могуць рабіць Дудзь і г.д., мы рабіць не можам, каб не падстаўляць людзей, карыстальнікаў пад рэпрэсіі. Гэта датычыць і ВПНаў. Усё, што можна рабіць для нас бяспечна, мы просім: пералічвайце працэнт ад падаходнага, не адключайце рэкламы на сайце, данацьце праз Патрэон, дапамагайце тым журналістам, якіх ведаеце асабіста.
[Зрэдагавана]