Грамадства55

«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў

Палітвязень і лідар партыі «Народная Грамада» Мікола Статкевіч распавёў у тэлеграме пра аперацыю супраць двух ягоных сабак з удзелам міліцыі і службы адлову. «Мо сабакі заміналі блізкаму «назіранню» за домам альбо негалосным «візітам» у яго?» — мяркуе Статкевіч. 

Старая Лошыца, дзе мы яшчэ жывём, ідзе пад знос. З нашым домам судовыя выканаўцы ўтварылі затрымку. А суседскія дамы ўжо апусцелі, іх зносяць, людзей навокал жыве ўсё менш, затое ўсё больш прыхадняў, жадаючых паблукаць па кінутых сядзібах у пошуках «здабычы».

Нас яны турбаваць не асмельваюцца, бо зараз нашы сабакі вольна бегаюць па агароджанаму двару за зачыненымі ад вуліцы і ад саду брамкамі. 

Мабыць, для некага наяўнасць двух сабак на падворку стварае «нязручнасці». І днямі, калі мы з'ехалі па справах, нехта прайшоў праз суседнюю апусцелую сядзібу ў наш сад ды звонку разламаў садовую, непераадольную для сабак, брамку. Сабакі выскачылі на волю. 

Калі мы вярнуліся, дома заспелі толькі малога, рудога ды жвавага хітравана Рыкі, а вялікі ды моцны Бой знік. Яго пошукі на працягу сутак нічога не далі. Назаўтра ў Лошыцы з'явілася «спецмашына» па адлову сабак. Яе спецыялісты, якіх здолела дагнаць і «адлавіць» Марына, пацвердзілі, што гэта яны злавілі і завезлі на Гурскага Боя, калі прыехалі па выкліку міліцыі, а вось руды сабачка ад іх уцёк. І шукалі яго, з дапамогай міліцыі, акурат ля дома гаспадароў гэтых, нібыта, «нічыйных бадзячых» сабак. То бок, чые гэта сабакі не было сакрэтам, прынамсі, для міліцыі. Але вылавіць рудога і там не атрымалася. 

Дзе іх напачатку лавілі, са словаў супрацоўнікаў спецкамбіната? Там, куды бягуць усе кабялі — дзе «загуляла» сучка. Бо яе пах яе яны чуюць ледзь не за кіламетры. Там былі і іншыя, сапраўды бадзячыя сабакі, бо ўжо выселеныя з Лошыцы людзі, напалоханыя падаткамі ды новымі абмежаваннямі ўладаў на хатніх жывёлаў, часта пакідаюць іх пры пераездзе, а яшчэ часцей іх падкідваюць у прыватны сектар жыхары шматпавярховікаў. Але лавілі толькі канкрэтных сабак — нашых. 

Боя мы на наступны дзень забралі з прыёмніка на вуліцы Гурскага з глухой камеры з абітымі бляхай дзвярыма з закратаваным акенцам на іх ды надпісам «Изолятор». Знаёмая да болю карціна. 

Так што ў нашай сям'і з'явіўся яшчэ адзін палітвязень — Бой (гэта ён на фота разам з цяпер ужо сваім калегам). Нейкая крымінальная сямейка атрымоўваецца.

Не ведаю, навошта гэта ўсё ім спатрэбілася.

Мо сабакі заміналі блізкаму «назіранню» за домам альбо негалосным «візітам» у яго?

Ці хочуць усё ж «зачысціць» ды прымусіць да эміграцыі адну асобную сям'ю, як гэта яны ўжо паспяхова зрабілі з паўмільёнам беларусаў? 

Ці, даведаўшыся пра нашыя планы пасля пераезду, маюць на іх ужо свае, дзе сабакі ім будуць замінаць?

Пакуль дакладна не ведаю.

Але ўражваюць масштабы гэтай спецаперацыі па «нейтралізацыі» двух сабакаў. Уяўляю працэс яе планавання так. Спачатку думалі, як атрымаць доступ да гэтых «аб'ектаў». 

Першы варыянт — проста ўскрыць брамку да вуліцы, каб сабачкі самі выскачылі на яе, дзе некага «пакусалі» б («пакусанага» можна і прызначыць), ці проста згубіліся ў двухмільённым горадзе, здаваўся самым простым. Ён і быў рэалізаваны некалькі тыдняў таму з дапамогай мясцовага выпівохі, які пасля сам пра ўсё прабаўбатаўся.

Але сабачкі, ноччу выпушчаныя ім на вуліцу і пабегаўшы па ёй, нікога не пакусалі, бо вуліца — гэта ж не іх тэрыторыя. Там нават брахаць — толькі лішнія «гавы» марнаваць. Злавіць жа іх на той вуліцы ў «вызваліцеляў» не атрымалася і раніцой: калі гаспадары прачнуліся, сабакі ўжо былі дома, хоць і з заўважнымі траўмамі ды нязвыкла ціхмянымі паводзінамі. Пасля гэтага брама і брамка былі абсталяваны мной больш надзейнымі замкамі і сталі пастаянна на іх замыкацца. 

Але геній нашчадкаў Дзяржынскага таксама не драмаў. Ён выявіў сябе ў наступным, больш дасканалым, плане. Мяркую, што іхнія аналітыкі прыйшлі да глыбакадумнай высновы, што недастаткова выманіць сабачак на вуліцу. Трэба, каб яны яшчэ самі прыбеглі ў пэўнае месца, дзе іх можна будзе «прыняць».

Карацей, звярнуўшыся да глыбінь прафесійнага майстэрства, вырашылі ўжыць вядомы ўжо стагоддзямі, але дагэтуль эфектыўны спосаб «мядовай пасткі». Уяўляю, як аналітыкі «службаў» вывучаюць здабытыя «агентурным шляхам» дадзеныя пра біялягічныя цыклы навакольных сучак, каб выбраць час аперацыі.

Старадаўні спосаб зноў спрацаваў бездакорна — у «мядовую пастку» патрапіў жаданы «аб'ект». Праўда, другі здолеў выкруціцца і прыйшлося прыкладаць дадатковыя намаганні па яго затрыманню, якія зноў не былі паспяховымі, але прывялі да раскрыцця гэтай выбітнай аперацыі. 

Думаю, што ўсё адбывалася недзе так. Не ведаю толькі, каго і як узнагародзілі за гэтую «вяршыню прафесійнай кампетэнцыі». Ведаю толькі, што ўсё гэта свята прафесіяналізму было за нашы з вамі грошы.

Каментары5

  • Вера
    09.07.2026
    Сабачая палітыка лукашыстаў. Лукашысты, вашая палітыка - сабачая.
  • Мг
    09.07.2026
    Сабакі насам рэч куды лепей за лукакаў.
  • Шарыкавы
    09.07.2026
    Таталітарная сістэма ва ўсёй красе. Аніякай літасці ані гуманнасці ані спагады.

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам23

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

«Яго бачылі пад Барселонай». Што вядома пра пошукі беларуса, які згубіўся ў Іспаніі

Чыноўнікі палічылі слоган Гродзенскага мясакамбіната парушэннем закона2

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых11

Уладзіміру Някляеву — 80 гадоў5

У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА11

Беларуса прымусова дэпартавалі з Расіі. А ён палез назад праз 50 хвілін2

У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла3

Стала вядома новае месца працы экс-кіраўніка Гомеля, пра якога гаварылі, што ён у СІЗА

Чым займаецца Аліна Харысава пасля гучнага скандалу з КДБ і якія высновы зрабіла са сваёй прыкрай гісторыі?45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам23

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць