Спорт33

Дэмарш перад матчам ЛЧ: некаторыя гульцы румынскага клуба адмовіліся падаваць руку футбалістам «МЛ Віцебск»

Старт «МЛ Віцебск» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў запомніўся не толькі разгромнай паразай 1:4 ад румынскай «Універсітаці», але і палітычным дэмаршам перад стартавым свістком.

Скрын відэа

Як заўважыла «Трыбуна», адразу некалькі гульцоў румынскай каманды адмовіліся ўдзельнічаць у традыцыйным перадматчавым прывітанні і не сталі пляскаць у далоні футбалістам беларускага клуба.

У аб'ектывы камер трапілі грузінскі легіянер Анзор Мехвабішвілі і партугалец Самуэл Тэлеш. Раней пра свой прынцыповы намер не вітацца з беларусамі публічна заяўляў украінскі абаронца «Універсітаці» Аляксандр Раманчук.

Посмотреть в Threads

Што тычыцца самой гульні, якая з-за санкцый праходзіла ў Венгрыі, інтрыга ў ёй знікла яшчэ ў першым тайме: румыны забілі тры мячы (два з пенальці). Напрыканцы сустрэчы Валерый Грамыка адгуляў адзін гол далёкім ударам, але ў дабаўлены час віцябляне прапусцілі чацвёрты мяч.

Матч у адказ пройдзе 15 ліпеня ў Румыніі.

Каментары3

  • Indrid Cold
    09.07.2026
    Палова з гэтых гульцоў - афіцэры КэДэБэ і МэВэДэ. Зашквар ім руку ціснуць, нармальныя людзі паважаць не будуць.
  • алкаш
    09.07.2026
    Закономерный результат, если работаешь ассенизатором, даже после мытья рук, не будет желающих с тобой здороваться.
  • Такое жыццё
    09.07.2026
    Ну з 22-га года не вiтаць беларусаў i расiян ва ўмовах вайны... трэба ставiцца да пазiцыi iншаземцаў, асаблiва ўкраiнцаў, з паразуменнем. Дзякуй нашым уладам за гэта

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыстка Сіманьян заклікала расіян супакоіцца наконт дэфіцыту бензіну і нагадала, што ёсць яшчэ прадуктовыя карткі13

У Светлагорскім раёне малое дзіця з’ела бабуліну таблетку і памерла8

Каранік заклікаў ездзіць на метро і паказаў прыклад13

Асудзілі па крыміналцы мінчаніна, які ў трэдсах усумніўся ў існаванні гітлераўскага плана «Ост»30

Уладальнік аршанскай кавярні трапіў у страшную аварыю з ласём — тыдзень ляжаў у рэанімацыі і нічога не памятаў пра тое2

Лукашэнка сказаў, які раён ён зробіць узорным10

Лукашэнка папросіць «нябесную канцылярыю» пра сухое надвор'е на час жніва11

Беларуску вызвалілі з цэнтра анлайн-махлярства ў М’янме3

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць