Жыхарка Брэсцкай вобласці нечакана для сябе стала зоркай інстаграма. Пенсіянерка змагла пасябраваць з дзікім буслом. Адпаведнае відэа выклала праўнучка жанчыны Яніна, піша Blizko.by.

Дзяўчына расказала, што яе 95‑гадовая прабабуля дала буслу мянушку Малыш і той рэальна на яе адгукаецца ды прылятае, калі пачуе імя. Жанчына корміць яго кількай, якую купляе замарожанай у мясцовай краме.
Аўтарка відэа адзначыла, што з-за сухога надвор'я на балотах цяпер мала ежы, таму буслам цяжэй шукаць здабычу і карміць птушанят. Таму падкормка ад мясцовых жыхароў гарачым летам асабліва важная. Карыстальнікі сеткі падтрымалі жанчыну:
«Гэта вам не курэй гадаваць».
«У маёй бабулі крумкач быў, яна яго неяк выратавала ад сабак, ператрымала ў сябе, пакуль ён аднаўляўся. Ён потым кожны год да яе прылятаў».
«Пабольш бы ў нашым свеце такіх чулых сэрцаў, і жыць было б лягчэй».
«У рускіх хатнія гадаванцы мядзведзі, у беларусаў — буслы».
«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года
Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці
Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА
Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ
Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам
Каментары
расказвала ўжо..
пайшоў гэта значыць я аднойчы ў парыкмахерскую.. майстар папалася мне гаваркая такая.. стрыжэ і расказвае сваю гісторыю.. пайшла, - кажа, - гэта значыцца я ў лес гэтымі выходнымі па грыбы.. стамілася крыху.. як раптам у плячо мне нехта.. дзёўб-дзёўб. (тук-тук - по русски)
спужалася неймаверна. абарочваюся ў жаху.. а гэта.. бусел..
брудны.. смярдзючы.. што п.... і гэта сімвал наш Беларусі? - пытае ў мяне.. а можа пытае сама ў сябе?
дык а што вы хочаце, - адказваю, - яны ж зараз на сметніках харчуюцца і жывуць.. на поўдзень ня лётаюць.. таму пэўна такія брудныя і смярдзючыя
пэйсэ. а чаму гэны бусел пагрукаўся да майстара ў плячо? як думаеце, спадарства? мо на нешта пажаліцца хацеў?